ЕРАМІІ 32:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)35 І збудавалі ўзгоркі Баала, якія ў лагчыне Бэн-Гэном, каб прысвячаць сваіх сыноў і сваіх дачок Малоху. Не загадваў Я ім гэтага, ані на думку Мне гэта не прыйшло, каб рабіць такую брыдоту ды давесці Юду да граху”. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)35 І яны пабудавалі ўзгоркі для Баала, якія ў даліне Бэн-Гіном, каб праводзіць праз агонь сыноў сваіх і дочак сваіх дзеля Малоха. Я не загадваў ім гэтага, і не прыходзіла на сэрца Маё, каб рабіць такую брыдоту і давесьці Юду да грэху”. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)35 Зладзілі капішчы Ваалу ў даліне сыноў Эномавых, каб праводзіць праз агонь сыноў сваіх і дачок сваіх у гонар Малоху, чаго Я не загадваў ім, і Мне ў галаву ня прыходзіла, каб яны рабілі гэтую гідоту, уводзячы ў грэх Юду. Глядзіце раздзел |