Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 3:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Тады ўзяў ён сына свайго першароднага, які па ім меў цараваць, і склаў яго ў ахвяру цэласпалення на муры. І паўстала вялікая агіда ў ізраэльцаў, і яны адразу ж адышлі ад яго, і вярнуліся ў сваю зямлю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 І ўзяў ён сына свайго першароднага, які пасьля яго меў валадарыць, і склаў яго ў ахвяру цэласпаленьня на мурах. І паўстала вялікае абурэньне ў Ізраільцянаў, і яны адыйшлі ад яго, і вярнуліся ў зямлю сваю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 І ўзяў ён сына свайго першынца, якому належала цараваць замест яго, і прынёс яго на цэласпаленьне на сьцяне. Гэта выклікала вялікае абурэньне ў Ізраільцянаў, і яны адступіліся ад яго і вярнуліся ў сваю зямлю.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 3:27
14 Крыжаваныя спасылкі  

І падняў Абрагам вочы свае, і ўбачыў барана нейкага, увязанага за рогі сярод церняў. Узяў ён яго і склаў у цэласпальную ахвяру замест сына.


І сказаў: «Вазьмі сына адзінароднага свайго, якога любіш, Ізаака, і ідзі ў зямлю Морыя, і ахвяруй там яго ў цэласпаленне на адной гары, якую Я табе пакажу».


І вось нейкі прарок падышоў да Ахаба, цара Ізраэля, і сказаў: «Гэта кажа Госпад: “Ці бачыш ты ўвесь гэты вялікі натоўп? Вось, Я сёння аддам яго ў рукі твае, каб ведаў ты, што Я — Госпад”».


І падышоў чалавек Божы да цара Ізраэля, і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што сірыйцы сказалі: “Госпад — Бог гор, а не Бог раўнін”, — усё гэта вялікае мноства Я аддам у рукі твае, каб ведалі вы, што Я — Госпад”».


І пайшоў цар Ізраэля ў дом свой сумны і разгневаны, і прыбыў у Самарыю.


Калі цар Мааба ўбачыў, што перамагаюць ворагі яго, то ўзяў з сабой семсот чалавек, валодаючых мечам, каб прабіцца да цара Эдома; і не змаглі яны.


І ўзяла сыноў сваіх і дачок сваіх, якіх нарадзіла Мне, і ўсклала ў ахвяру ім на знішчэнне. Ці ж малая распуснасць твая?


Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Мааба і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што спаліў косці цара Эдома на вапну.


Ці будуць падабацца Госпаду тысячы бараноў, многія тысячы ручаёў алею аліўкавага? Ці аддам я першароднага сына свайго за злачынства сваё, плод улоння майго за грэх душы маёй?»


Не рабі падобным чынам Госпаду, Богу твайму, бо ўсе брыдкія рэчы, якія адвяргае Госпад і якія ненавідзіць, яны чынілі для сваіх багоў, нават сваіх сыноў і дачок складаючы ў ахвяру і праводзячы праз агонь.


то хто б ні выйшаў першым з брамы дома майго і хто б ні выбег насустрач мне, калі вярнуся я з мірам ад сыноў Амона, таго аддам я на цэласпаленне Госпаду».


І па двух месяцах вярнулася да бацькі свайго; і ўчыніў ён з ёй, як абяцаў, і яна не пазнала мужа. Адсюль узяўся звычай у Ізраэля, і звычай захаваўся,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы