А Ёнатан і Ахімаас стаялі ў Эн-Рагелі; прыйшла паслугачка і пераказала ім весткі, і яны пайшлі, каб пераказаць вестку цару Давіду; і не маглі яны заходзіць у горад, каб не ўбачылі іх.
ДЗЕІ 23:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пра змову пачуў сын сястры Паўлы, прыйшоў ды ўвайшоў у крэпасць, і абвясціў пра гэта Паўлу. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пачуўшы ж пра гэтую змову, сын сястры Паўлавае, прыйшоўшы і ўвайшоўшы ў табар, паведаміў Паўлу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуўшы пра намысел гэты, сын сястры Паўлавай прыйшоў і, увайшоўшы ў крэпасьць, папярэдзіў Паўла. |
А Ёнатан і Ахімаас стаялі ў Эн-Рагелі; прыйшла паслугачка і пераказала ім весткі, і яны пайшлі, каб пераказаць вестку цару Давіду; і не маглі яны заходзіць у горад, каб не ўбачылі іх.
А з натоўпу кожны крычаў што іншае. І, не могучы нічога даведацца яснага з прычыны забурэння, загадаў завесці яго ў крэпасць.
І, калі пачалі яго ўводзіць у крэпасць, кажа Паўла трыбуну: «Ці можна мне штосьці сказаць табе?» Ён сказаў: «Ты ўмееш па-грэцку?
І, калі дайшло да вялікага забурэння, трыбун, баючыся, каб яны не разарвалі Паўлу, загадаў жаўнерам сысці, і забраць яго ад іх, і завесці ў крэпасць.
Паўла ж паклікаў аднаго з сотнікаў і сказаў: «Завядзі гэтага юнака да трыбуна, бо мае нешта яму паведаміць».
І загадаў сотніку пільнаваць Паўлу і быць спагадным ды не перашкаджаць нікому з яго блізкіх паслугаваць яму і прыходзіць да яго.
Бо мудрасць гэтага свету ёсць глупства перад Богам, бо напісана: «Ён зловіць мудрых у іх хітрасці»