Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 23:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Пачуўшы ж пра гэтую змову, сын сястры Паўлавае, прыйшоўшы і ўвайшоўшы ў табар, паведаміў Паўлу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Пачуўшы пра намысел гэты, сын сястры Паўлавай прыйшоў і, увайшоўшы ў крэпасьць, папярэдзіў Паўла.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Калі пра змову пачуў сын сястры Паўлы, прыйшоў ды ўвайшоў у крэпасць, і абвясціў пра гэта Паўлу.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 23:16
12 Крыжаваныя спасылкі  

А Ёнатан і Ахімаац стаялі ў Эн-Рагэлі, і прыйшла служка, і паведаміла ім [вестку], і яны пайшлі, каб паведа­міць валадару Давіду, і яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх.


Ён ловіць хітрых у глупоце іхняй, і змову крывадушнікаў робіць марнай.


Няма мудрасьці, і няма розуму, і няма рады насуперак ГОСПАДУ.


Не цікуй, бязбожніку, каля жытла праведніка, не спусташай месца супачынку ягонага,


Хто той, які скажа, і [так] станецца, а Госпад [пра гэта] не загадаў?


А ў натоўпе кожны крычаў нешта сваё. І ня могучы праз замяшаньне нешта пэўнае даведацца, загадаў весьці яго ў табар.


І як меліся ўвайсьці ў табар, Павал кажа тысячніку: «Ці магу нешта сказаць табе?» Той жа сказаў: «Ты ведаеш грэцкую?


А калі спрэчка павялічылася, тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўла, загадаў жаўнерам, зыйшоўшы, узяць яго спасярод іх і весьці ў табар.


А Павал, паклікаўшы аднаго з сотнікаў, сказаў: «Завя­дзі гэтага дзецюка да тысячніка, бо ён мае нешта паведаміць яму».


а назаўтра, пакінуўшы коньнікаў ісьці з ім, вярнуліся ў табар.


І загадаў сотніку пільнаваць Паўла, але даваць палёгку і не забараняць нікому з ягоных служыць яму і прыходзіць да яго.


Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць глупства перад Богам, бо напісана: «Ён ловіць мудрых у падступнасьці іхняй».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы