Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 17:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 А Ёнатан і Ахімаас стаялі ў Эн-Рагелі; прыйшла паслугачка і пераказала ім весткі, і яны пайшлі, каб пераказаць вестку цару Давіду; і не маглі яны заходзіць у горад, каб не ўбачылі іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 А Ёнатан і Ахімаац стаялі ў Эн-Рагэлі, і прыйшла служка, і паведаміла ім [вестку], і яны пайшлі, каб паведа­міць валадару Давіду, і яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Ёнатан і Ахімаас стаялі каля крыніцы Рагэль. І пайшла служанка і расказала ім, а яны пайшлі і паведамілі цару Давіду; бо яны не маглі паказацца ў горадзе.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 17:17
8 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў цар Садоку святару: «Ці бачыш ты? Вяртайся ў горад у супакоі; і Ахімаас, сын твой, і Ёнатан, сын Абіятара, абодва сыны вашы хай застануцца з вамі.


А будзеш мець пры сабе Садока і Абіятара, святароў; і ўсё, што пачуеш у доме цара, перакажаш Садоку і Абіятару, святарам.


А з імі засталіся два сыны іх: Ахімаас у Садока і Ёнатан у Абіятара; і праз іх мне перакажаш усё, што пачуеш».


Калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў Ёнатан, сын Абіятара, святара; сказаў яму Адонія: «Увайдзі, бо ты чалавек дастойны і добрае нам абвяшчаеш».


Так, Адонія, забіўшы авечак, і цялят, і тлустую жывёлу каля каменя Загэлет, які быў блізка каля крыніцы Рагель, запрасіў усіх братоў сваіх, сыноў цара, і ўсіх людзей юдэйскіх, паслугачоў цара;


і падымаючыся да Дабіра ад лагчыны Ахор, і заварочваючы на поўнач да Галілота, што насупраць узвышша Адамім, якое ідзе ад паўднёвага боку ручая; далей мяжа ідзе да водаў, што называюцца крыніцаю Сонца, і будуць у яе выхады да крыніцы Рагель;


і даходзіць да краю гары, што глядзіць на лагчыну Бэн-Гэном, якая знаходзіцца на поўначы ў крайняй частцы лагчыны Рэфаім, і сыходзіць у лагчыну Гэном ля схілу гары евусеяў на поўдзень, і даходзіць да крыніцы Рагель,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы