Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 23:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 І, калі дайшло да вялікага забурэння, трыбун, баючыся, каб яны не разарвалі Паўлу, загадаў жаўнерам сысці, і забраць яго ад іх, і завесці ў крэпасць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 А калі спрэчка павялічылася, тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўла, загадаў жаўнерам, зыйшоўшы, узяць яго спасярод іх і весьці ў табар.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Але як што разлад узмацніўся, дык тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўла, загадаў воінам сысьці, узяць яго спаміж іх і завесьці ў крэпасьць.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 23:10
16 Крыжаваныя спасылкі  

Зразумейце гэта вы, што забываеце пра Бога; калі схаплю вас Я, то не будзе каму вас ратаваць.


Госпадзе, Божа мой, на Цябе спадзяюся; уратуй мяне ад усіх тых, што чыняць мне пераследы, і вызвалі мяне,


Яны ядуць цела народа Майго і здзіраюць шкуру з іх; і ламаюць косці іх, і крышаць, нібы сушанае мяса ў кацёл і нібы мяса ў сярэдзіну гаршка.


І, калі пачалі яго ўводзіць у крэпасць, кажа Паўла трыбуну: «Ці можна мне штосьці сказаць табе?» Ён сказаў: «Ты ўмееш па-грэцку?


трыбун загадаў завесці яго ў крэпасць, кажучы бічаваннем дазнацца, з якой прычыны так крычаць на яго.


Калі пра змову пачуў сын сястры Паўлы, прыйшоў ды ўвайшоў у крэпасць, і абвясціў пра гэта Паўлу.


Гэтага чалавека схапілі юдэі і хацелі забіць. Я ж, паспяшаўшы з войскам, вырваў яго, даведаўшыся, што ён – рымлянін.


Хочучы ведаць прычыну, дзеля якой яго вінавацілі, я адвёў яго ў іх раду


Назаўтра, адправіўшы коннікаў, каб пайшлі разам з ім, самі вярнуліся ў крэпасць.


Але прыйшоў трыбун Лісій і з вялікім гвалтам забраў яго з нашых рук,


Часта ў падарожжах, у небяспеках на рэках, у небяспеках ад разбойнікаў, у небяспеках ад народа, у небяспеках ад паганаў, у небяспеках у горадзе, у небяспеках у пустыні, у небяспеках на моры, у небяспеках ад фальшывых братоў,


Ведайце, браты мае дарагія: хай кожны чалавек будзе хуткі да слухання, павольны да гутаркі ды няскоры да злосці.


Калі ж у сэрцах вашых маеце горкую зайздрасць і сварлівасць, дык не хваліцеся і не хлусіце супраць праўды.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы