І здарылася вечарам, што Давід падняўся з ложка свайго і праходжваўся на даху царскага дома. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася; а яна была вельмі прыгожая.
ДЗЕІ 10:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На другі дзень, калі яны былі ў дарозе ды набліжаліся да горада, Пётра каля шостай гадзіны ўзышоў на дах, каб памаліцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) А на наступны дзень, як яны былі ў дарозе і набліжаліся да гораду, Пётар узыйшоў на дах памаліцца каля шостае гадзіны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На другі дзень, калі яны ішлі і набліжаліся да горада, Пётр каля шостай гадзіны ўзышоў на дах дома памаліцца. |
І здарылася вечарам, што Давід падняўся з ложка свайго і праходжваўся на даху царскага дома. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася; а яна была вельмі прыгожая.
і стануцца нячыстымі дамы Ерузаліма і дамы цароў Юды, падобна як месца Тафэт; усе дамы, на дахах якіх палілі кадзіла ўсім сілам нябесным ды складалі ахвяры вадкія чужым багам”».
І ўвойдуць халдэі, што ваююць супраць гэтага горада, і падкладуць агонь пад яго, і спаляць яго дамы, на дахах якіх складалі ахвяры Баалу і лілі вадкасці ў ахвяру іншым багам, каб Мяне зняважыць”.
А Даніэль, калі даведаўся, што падпісаны дэкрэт, пайшоў у свой дом; і, паколькі меў ён у сваім верхнім пакоі адчыненыя вокны, накіраваныя на Ерузалім, штодзень тры разы падаў на калені, і маліўся, і славіў Бога свайго, таксама так, як звычайна рабіў гэта і раней.
і тых, якія пакланяюцца войску нябеснаму на дахах, і тых, якія схіляюцца і прысягаюць Госпадам і прысягаюць Мількомам,
І яны пайшлі. Ды зноў выйшаў каля шостай і каля дзявятай гадзіны і зрабіў падобнае.
А ты, калі будзеш маліцца, увайдзі ў свой пакой і, зачыніўшы дзверы, маліся да Айца свайго ў скрытасці. А Айцец твой, Які бачыць скрытае, узнагародзіць цябе яўна.
І досвіткам, вельмі рана ўстаўшы, выйшаў і падаўся ў пустыннае месца і там маліўся.
Каля дзявятай гадзіны дня ён у з’яве выразна ўбачыў анёла Божага, што ўваходзіў да яго і казаў яму: «Карнэлію!»
ва ўсякі час молячыся ўсякаю малітваю і просьбаю ў Духу, аб гэтым самым чувайце з усёй трываласцю і просьбаю за ўсіх святых
Дык хачу, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі без гневу і спрэчак.