І на яго месца стане пагарджаны, і яму не будзе дадзена царскай пашаны; і ён прыйдзе патаемна, і апануе царства хітрасцю.
ДАНІІЛА 11:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі яны ўпадуць, нямногія прыйдуць да іх з дапамогай, і вельмі многія далучацца да іх падступна. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, калі яны спатыкнуцца, яны атрымаюць малую дапамогу. І далучыцца да іх шмат хто няшчыра. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ў час пакутніцтва свайго будуць мець пэўную дапамогу, і многія далучацца да іх, але няшчыра. |
І на яго месца стане пагарджаны, і яму не будзе дадзена царскай пашаны; і ён прыйдзе патаемна, і апануе царства хітрасцю.
І бязбожнікаў ён хітрасцю ўвядзе ў зман адносна запавету; а людзі, якія ведаюць свайго Бога, вытрываюць і будуць дзейнічаць.
Сцеражыцеся фальшывых прарокаў, што прыходзяць да вас у авечым адзенні, а ў сярэдзіне яны ваўкі драпежныя.
Такія людзі не служаць Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але жывату свайму, і салодкімі словамі і красамоўствам зводзяць сэрцы нявінных.
А адносна фальшывых братоў, якія падступіліся, каб выпрабаваць свабоду нашу, якую маем у Ісусе Хрысце, каб адправіць нас зноў у няволю,
Бо надыдзе час, калі здаровай навукі не будуць прымаць, але па волі сваіх пажадлівасцей падбяруць сабе настаўнікаў, патураючых вушам,
каторым трэба закрываць рот, бо яны ўсе дамы разбураюць, навучаючы таму, што не належыць, дзеля ліхой карысці.
Улюбёныя! Не кожнаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці яны ад Бога, бо прыйшло ў свет многа фальшывых прарокаў.
Бо з’явілася на свеце многа зводнікаў, якія не вызнаюць, што Ісус Хрыстос прыйшоў у целе; гэткі ёсць зводнік і антыхрыст.
Пракраліся бо да вас нейкія людзі, якія здаўна прызначаны на гэтае асуджэнне, бязбожныя, каторыя ласку Бога нашага пераварочваюць на распусту і выракаюцца адзінага Валадара Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста.
А калі дракон убачыў, што скінуты ён на зямлю, пачаў пераследаваць жанчыну, што нарадзіла сына.
Аднак маю трохі супраць цябе, што дапускаеш жанчыне Езабэлі, якая называе сябе прарочыцай, вучыць і зводзіць паслугачоў Маіх, каб распуснічалі і спажывалі ахвяраванае балванам.