І Мэрыбаал, сын Саўла, таксама выйшаў насустрач цару; не мыў ён ног, і не стрыг пазногцяў, і не стрыг барады, і не мыў адзення свайго з таго дня, у які цар выехаў, аж да дня вяртання яго.
ДАНІІЛА 10:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) не еў я хлеба жаданага, не браў у вусны свае ані віна, ані мяса, не намашчаўся таксама духмянымі рэчывамі, аж пакуль не скончыліся тры тыдні дзён. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хлеба смачнага я ня еў, і мяса і віно не ўваходзілі ў вусны мае, і масьцямі я ня масьціў сябе, пакуль ня споўніліся тры тыдні дзён. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Смачнага хлеба я ня еў; мяса і віно не ўваходзілі ў вусны мае, і масьцямі я не намашчваў сябе да завяршэньня трох тыдняў часу. |
І Мэрыбаал, сын Саўла, таксама выйшаў насустрач цару; не мыў ён ног, і не стрыг пазногцяў, і не стрыг барады, і не мыў адзення свайго з таго дня, у які цар выехаў, аж да дня вяртання яго.
Ды сказаў мне: «Не палохайся, Даніэлю, бо ад першага дня, калі накіраваў ты сэрца сваё, каб зразумець і ўпакорыцца перад тваім Богам, словы твае былі выслуханы; і я прыбыў дзеля тваіх слоў.
Звыш таго, забярэ таксама ў Егіпет іх бажкоў разам з іх выявамі, поруч з іх каштоўнымі пасудзінамі са срэбрам і золатам, сам ён перавысіць моцаю цара поўначы праз некалькі гадоў.
І вярнуўся цар у свой палац, і пайшоў спаць галодным, і ежы не прынеслі яму, звыш таго, і сон адышоў ад яго.
Такім чынам, за тое, што тапталі беднага і частку збожжа бралі вы ад яго, дык вы будуеце сабе дамы з цясанага каменя, але не будзеце ў іх жыць; закладаеце вінаграднікі найлепшыя, але віна з іх не будзеце піць.
«Хапайце срэбра, хапайце золата!» І няма канца багаццям; скарбоўня з усіх жаданых пасудзін.
але ўтаймоўваю ды няволю сваё цела, каб часам, навучаючы іншых, сам не стаўся нявартым.