ГАБРЭЯЎ 6:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) куды за нас як папярэднік увайшоў Ісус, на ўзор Мэльхісэдэха стаўшыся Першасвятаром навек. Біблія (пераклад А.Бокуна) куды за нас як папярэднік увайшоў Ісус, стаўшыся Першасьвятаром на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) куды як наш папярэднік увайшоў Ісус, стаўшыся Першасьвятаром навек па чыне Мелхісэдэка. |
Так з усяго, з чаго вы атрымліваеце пяршыні ад сыноў Ізраэля, вы павінны ўзносіць Госпаду: павінны даць Аарону святару.
Хто той, які асуджае? Хрыстос Ісус, Які памёр, але Які і ўваскрос, і Які сядзіць праваруч Бога, Ён заступаецца за нас.
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у нябёсах усякім дабраславеннем духоўным у Хрысце,
Ён – ззянне славы і вобраз Яго істоты, Які трымае ўсё словам магутнасці Сваёй і, здзейсніўшы праз Сябе ачышчэнне грахоў нашых, сядзіць праваруч велічы на вышынях,
гледзячы на пачынальніка і завяршыцеля веры, Ісуса, Які замест радасці, што была перад Ім, перанёс крыж, не дбаючы пра ганьбу, і сеў праваруч пасада Божага.
Бо належала, каб Той, для Якога ўсё і праз Якога ўсё, Таго, Які шмат сыноў прывёў у славу, Правадыра іх збаўлення, удасканаліў праз цярпенне.
Дзеля гэтага Ён павінен быў ва ўсім упадобніцца братам, каб стацца міласэрным і верным Першасвятаром у Бога, каб ачысціць грахі народа,
Дык вось, браты святыя, удзельнікі нябеснага паклікання, пазнайце Пасланца і Першасвятара вызнання нашага, Ісуса Хрыста,
Маючы, вось, Першасвятара вялікага, Які прайшоў нябёсы, Ісуса, Сына Божага, будзем трымацца вызнання.
Галоўнае ж, аб чым гаворыцца, ёсць тое, што мы маем такога Першасвятара, Які сеў праваруч пасада Велічы ў небе,
і не праз кроў казлоў і быкоў, але праз уласную кроў увайшоў раз і назаўсёды ў святое, здабыўшы вечнае адкупленне.
Хрыстос жа ўвайшоў не ў святыню, пастаўленую рукамі, якая была падабенствам сапраўднай, але ў самае неба, каб цяпер з’явіцца перад абліччам Бога за нас,
Які ўзышоў у неба і сядзіць праваруч Бога, і Яму падпарадкаваны анёлы, і ўлады, і магуцці.