І Бог пачуў крык дзіцяці. І Анёл Госпадаў азваўся з неба да Агар, кажучы: «Што табе, Агар? Не бойся, пачуў вось Бог крык дзіцяці адтуль, дзе знаходзіцца.
ВЫХАД 3:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З’явіўся яму Анёл Госпадаў у полымі агню, з сярэдзіны куста; бачыў ён, што куст гарыць, але не згарае. Біблія (пераклад А.Бокуна) I зьявіўся яму анёл ГОСПАДА ў полымі агню з сярэдзіны цярновага куста. І ён бачыў, і вось, цярновы куст гарэў агнём, але куст не згараў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зьявіўся яму анёл Гасподні ў полымі агню зь сярэдзіны цярновага куста. І ўбачыў ён, што цярновы куст гарыць агнём, але куст не згарае. |
І Бог пачуў крык дзіцяці. І Анёл Госпадаў азваўся з неба да Агар, кажучы: «Што табе, Агар? Не бойся, пачуў вось Бог крык дзіцяці адтуль, дзе знаходзіцца.
Анёл, які вырываў мяне з усякіх бед, хай дабраславіць гэтых хлопцаў! Хай імя маё, а таксама імёны бацькоў маіх, Абрагама і Ізаака, прызываюцца над імі, і хай яны растуць у вялікае мноства на зямлі!»
Насадзіў Ты людзей на галовы нашы, прайшлі мы праз агонь і ваду, і вывеў Ты нас да палёгкі.
а ўся гара Сінай дымілася, бо сышоў на яе Госпад у агні, і ўздымаўся дым з яе, як з печы. І ўся гара моцна хісталася.
Вось, Я пасылаю анёла, які будзе ісці паперадзе цябе, і будзе сцерагчы ў дарозе, і падвядзе да месца, якое Я прыгатаваў.
А выгляд славы Госпада быў, быццам агонь палаючы на вяршыні гары на вачах сыноў Ізраэля.
Ідзі і збяры старэйшын Ізраэля, і скажы ім: “Госпад, Бог бацькоў вашых, з’явіўся мне, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба, гаворачы тым, якіх наведаў: “Я наведаў вас і ўбачыў усё, што адбылося з вамі ў Егіпце”;
Калі пойдзеш праз ваду, з табой буду, і рэкі не затопяць цябе; калі будзеш ісці праз агонь, не згарыш, і полымя не спаліць цябе,
У кожнай іх бядзе не нейкі пасланец, ані анёл, але Сам Ён іх выбавіў. У любові Сваёй і ў ласкавасці Сваёй Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні спрадвечныя.
Ты бо справядлівы ва ўсім, што нам учыніў, а ўсе дзеянні Твае поўныя праўды, і дарогі Твае прамыя, ды ўсе прысуды Твае справядлівыя.
“Меч, падыміся на пастыра Майго і на чалавека, які звязаны са Мною, — кажа Госпад Магуццяў. — Удару пастыра, і разбягуцца авечкі, і павярну руку Сваю супраць малых.
Вось жа, Я пасылаю анёла Майго, і ён прыгатуе дарогу перада Мною; і зараз жа прыйдзе ў святыню Сваю Валадар, Якога вы чакаеце, і Анёл запавету, якога вы прагнеце. Вось, Ён прыходзіць, — кажа Госпад Магуццяў; —
Пра мёртвых, што ўваскрэснуць, ці не чыталі вы ў кнізе Майсея, як Бог сказаў яму пры кусце, гаворачы: “Я – Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба”?
А што мёртвыя ўваскрэснуць, дык ужо Майсей паказаў каля куста ажыны, калі ён называе Госпада: “Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба”.
І Слова сталася целам, і пасялілася між намі, і мы бачылі славу Яго, славу як Адзінароднага ад Айца, – поўнае ласкі і праўды.
Бо што было немагчымым для закону, у якім была нядужасць праз цела, Бог, паслаўшы Сына Свайго ў падобнасці грэшнага цела ды дзеля граху, асудзіў грэх у целе,
пладамі зямлі і багаццем яе. Дабраславенне Таго, Хто аб’явіўся ў кусце, сплывуць на галаву Язэпа і на галаву пасвячонага пасярод братоў сваіх.
А вас выбраў Госпад і вывеў вас з жалезнай печы егіпецкай, каб мець народ спадчынны, як гэта ёсць сёння.
і вам, якія прыгнёт пераносіце, даць супачынак з намі ў час аб’яўлення з неба Госпада нашага Ісуса з анёламі магутнасці Яго,
І сказаў Маноаху Анёл Госпадаў: «Хай усяго таго, аб чым я сказаў жонцы тваёй, яна сцеражэцца;