Калі ж ён вяртаўся па перамозе над Кедар-Лагамэрам і царамі, якія з ім былі, то цар Садома пераняў яго ў лагчыне Савэ, або Царскай.
ВЫХАД 18:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выйшаў Майсей насустрач цесцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і прывіталіся яны словамі мірнымі, і ўвайшлі ў палатку. Біблія (пераклад А.Бокуна) I выйшаў Майсей насустрач цесьцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і пыталіся адзін у аднаго, як маюцца, і ўвайшлі ў намёт. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Майсей выйшаў насустрач цесьцю свайму, і пакланіўся, і цалаваў яго, і пасьля ўзаемнага прывітаньня яны ўвайшлі ў намёт. |
Калі ж ён вяртаўся па перамозе над Кедар-Лагамэрам і царамі, якія з ім былі, то цар Садома пераняў яго ў лагчыне Савэ, або Царскай.
Калі ён падняў вочы, з’явіліся перад ім тры чалавекі, якія стаялі каля яго. Калі ён убачыў іх, то паспяшаўся ад дзвярэй палаткі сваёй насустрач, і пакланіўся да зямлі,
Увечары, калі Лот сядзеў пры браме горада, прыбылі два анёлы ў Садом. Ён, калі ўбачыў іх, падняўся і пайшоў насустрач ім; і ўшанаваў іх, упаўшы на зямлю,
Той, калі пачуў, што прыйшоў Якуб, сын сястры яго, выбег яму насустрач, абняў яго і пацалаваў, і ўвёў у дом свой. І, пачуўшы пра ўсё, што адбылося,
І калі ў дом свой увайшоў Язэп, прынеслі яму дары, трымаючы ў руках сваіх, і пакланіліся яму да зямлі.
І цалаваў Язэп усіх братоў сваіх, і плакаў над кожным. Тады толькі адважыліся яны гаварыць да яго.
І прыйшлі яны ў зямлю Гашэн. Язэп, запрэгшы сваю калясніцу, выехаў насустрач бацьку свайму ў Гашэн; і, убачыўшы яго, кінуўся яму на шыю, і, абняўшы, доўга плакаў.
і прыйшоў Урыя да Давіда. І Давід пытаўся пра становішча Ёаба і народа, і пра падзеі вайны,
Дык прыйшла Бэтсэба да цара Саламона, каб пагаварыць з ім пра Адонію. І цар устаў насустрач ёй, і пакланіўся ёй, і сеў на свой пасад; таксама пастаўлены быў пасад для маці цара, якая села праваруч цара.
Ушануйце Сына, каб не загневаўся і каб не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Яго. Шчасныя ўсе, якія цвёрда спадзяюцца на Яго.
і паведаміў Майсею, гаворачы: «Я, цесць твой, Етра, прыходжу да цябе, і жонка твая, і два сыны твае разам з ёю».
А Майсей, узводзячы палатку, паставіў яе па-за лагерам, паводдаль, і даў імя ёй — палатка сустрэчы. І кожны, хто хацеў звярнуцца да Госпада, ішоў да палаткі сустрэчы, што была па-за лагерам.
І сказаў Госпад Аарону: «Ідзі насустрач Майсею ў пустыню». Ён пайшоў насустрач яму на гару Божую і пацалаваў яго.
Калі пачуў Балак, што Балаам ідзе, выйшаў яму насустрач у Ар-Маабе, што знаходзіўся на самай мяжы Арнона;
Тамтэйшыя браты, дачуўшыся пра нас, выйшлі нам насустрач да Апіевай плошчы і Трох Гасцініц. Убачыўшы іх, Паўла падзякаваў Богу і набраўся адвагі.
Калі вярнуўся Яфтах у Міцпу, у дом свой, выбегла насустрач яму дачка яго адзіная з тымпанамі і скокамі: бо ён не меў апроч яе дзяцей.
Занясі таксама гэтых дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і наведай братоў сваіх, ці добра ім там, і даведайся пра патрэбы іх».
А Давід, пакінуўшы ношу, якую прынёс, у руках варты ў абозе, пабег да месца бою і запытаўся, ці ўсё добра ў братоў яго.