ВЫСЛОЎІ 9:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паслала служанак сваіх, каб клікалі ў замак з узвышшаў гарадскіх: Біблія (пераклад А.Бокуна) Паслала служак сваіх, кліча на дзядзінцу і на вышынях гарадзкіх: Біблія (пераклад В. Сёмухі) паслала слуг сваіх клікаць з вышыняў горада: |
Дзеля таго і мудрасць Божая сказала: “Пашлю да іх прарокаў і Апосталаў, і з іх адных пазабіваюць, а другіх пераследаваць будуць,
і паслаў свайго слугу ў пару вячэры сказаць запрошаным: “Прыходзьце, бо ўжо ўсё прыгатавана”.
Адказаў яму Ісус: «Я адкрыта гаварыў свету: Я вучыў заўсёды ў сінагозе і ў святыні, дзе заўсёды збіраюцца юдэі, і нічога не гаварыў употай.
А ў апошні вялікі дзень свята стаў Ісус і ўсклікнуў, кажучы: «Калі хто смагне, хай прыходзіць да Мяне і п’е;
І як жа прапаведаваць, калі не пасылаюць? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі тых, якія дабравесцяць мір, абвяшчаюць добрую вестку!»