Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 11:49 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

49 Дзеля таго і мудрасць Божая сказала: “Пашлю да іх прарокаў і Апосталаў, і з іх адных пазабіваюць, а другіх пераследаваць будуць,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

49 Дзеля гэтага і мудрасьць Божая сказала: “Пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і з іх адных будуць забіваць, а другіх будуць перасьледаваць”,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

49 Таму і мудрасьць Божая сказала: пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і зь іх адных заб'юць, а другіх прагоняць;

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 11:49
27 Крыжаваныя спасылкі  

ад дня, калі бацькі вашы выйшлі з зямлі Егіпецкай, аж да сённяшняга дня. І паслаў Я да вас усіх паслугачоў Сваіх, прарокаў, штодня ўстаючы рана і пасылаючы,


астатнія ж схапілі паслугачоў яго і, наздзекаваўшыся, забілі.


Сапраўды, вы сведчыце і згаджаецеся з учынкамі бацькоў вашых, бо яны іх пазабівалі, а вы [ім магілы] будуеце.


і каб у імя Яго прапаведавалася пакаянне дзеля даравання грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузаліма.


Выключаць вас з сінагог; нават надыходзіць гадзіна, што кожны, хто забівае вас, будзе думаць, што паслугу Богу робіць.


але калі атрымаеце моц ад сышоўшага на вас Духа Святога, тады будзеце Мне сведкамі ў Ерузаліме, і ва ўсёй Юдэі ды Самарыі, і аж па край зямлі».


У тыя дні з Ерузаліма ў Антыёхію прыбылі прарокі.


а калі пралівана была кроў Сцяпана, сведкі Твайго, і я ўдзельнічаў, і згаджаўся з забойствам яго, ды пільнаваў адзенне забойцаў яго”.


Яны ж паднялі вялікі лямант, і затыкалі вушы сабе, і кінуліся на яго аднадушна,


Саўл жа пустошыў царкву, урываючыся ў дамы, і, хапаючы мужчын і жанчын, аддаваў іх у вязніцу.


для тых жа, што пакліканы, ці з юдэяў, ці з грэкаў, Хрыстос – моц Божая ды мудрасць Божая.


Дзякуючы Яму і вы ёсць у Хрысце Ісусе, Які ад Бога стаўся для нас мудрасцю, справядлівасцю, пасвячэннем і адкупленнем,


І Ён паставіў адных Апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, а яшчэ іншых пастырамі і настаўнікамі


у Якім усе скарбы мудрасці і ведання схаваны.


бо яны пралівалі кроў святых і прарокаў, дзеля таго Ты даў ім кроў для пітва. Заслужылі яны».


Цешцеся з гэтага, неба і святыя, і Апосталы, і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго”».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы