Таксама сказаў Госпад Бог: «Не добра быць чалавеку аднаму: зробім яму памочніка, падобнага да яго».
ВЫСЛОЎІ 18:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто знайшоў добрую жонку — знайшоў дабро і атрымаў ласку ад Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто знайшоў жонку, той знайшоў добрае і атрымаў ласку ад ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто знайшоў жонку, той знайшоў дабро і атрымаў мілату ад Госпада. |
Таксама сказаў Госпад Бог: «Не добра быць чалавеку аднаму: зробім яму памочніка, падобнага да яго».
І той увёў яе ў палатку Сары, маці сваёй, і ўзяў Рэбэку за жонку, і пакахаў яе, і яна была суцяшэннем яму па смерці маці яго.
Дабрадзейная жонка — вянец для свайго мужа; і быццам гніенне ў касцях яго — тая, што несумленная.
Цешся жыццём з жонкаю, якую кахаеш, ва ўсе дні жыцця няўстойлівасці тваёй, якія дадзены табе пад сонцам на ўвесь час марнасці тваёй: бо гэта ёсць доля ў жыцці і працы тваёй, якою займаешся пад сонцам.
Якуб уцёк у мясцовасць Арам; і служыў Ізраэль за жонку, і дзеля жонкі быў вартаўніком.
Але з увагі на распусту кожны хай мае сваю жонку, і жонка кожная хай мае свайго мужа.
і таксама Рут маабку, жонку Махалона бяру сабе за жонку, каб захаваць імя памерлага ў спадчыне яго, каб не знікла імя яго паміж братоў і ў браме месца яго. Вы, — кажу я, — сведкі сёння ў гэтай справе».