Бо ён быў куплены, каб я спалохаўся і зграшыў, і каб меў няславу, а яны маглі мяне за гэта зневажаць.
ВЫСЛОЎІ 16:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Несправядлівы чалавек ашуквае сябра свайго і вядзе яго на нядобрую дарогу. Біблія (пераклад А.Бокуна) Чалавек злачынны зводзіць бліжняга свайго і вядзе яго на шлях нядобры, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чалавек зь нядобрымі намерамі разбэшчвае блізкага свайго і вядзе яго на дарогу благую; |
Бо ён быў куплены, каб я спалохаўся і зграшыў, і каб меў няславу, а яны маглі мяне за гэта зневажаць.
Крывадушнік вуснамі падманвае сябра свайго, а справядлівыя будуць вызвалены ведамі.
Дык вы, умілаваныя, аб гэтым папярэджаныя, сцеражыцеся, каб не даць сябе звесці ў аблуду нягоднікаў і не адпасці ад свайго ўмацавання.
Тады паслаў Саўл паслугачоў сваіх у дом Давіда, каб сачылі за ім і забілі раніцай. І калі паведаміла аб гэтым Давіду Міхол, жонка яго, кажучы: «Калі не ўсцеражэшся ў гэтую ноч, заўтра будзеш забіты», —
Дык сказаў Саўл Міхол: «Чаму ты так падманула мяне і выпусціла ворага майго, каб ён мог уцячы?» Міхол адказала Саўлу: «Бо ён сказаў мне: “Пусці мяне, бо інакш заб’ю цябе”».