Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 19:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Дык сказаў Саўл Міхол: «Чаму ты так падманула мяне і выпусціла ворага майго, каб ён мог уцячы?» Міхол адказала Саўлу: «Бо ён сказаў мне: “Пусці мяне, бо інакш заб’ю цябе”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І сказаў Саўл Міхаль: «Навошта ты так падманула мяне і выпусьціла ворага майго, каб ён мог уцячы?» Міхаль адказала Саўлу: «Бо ён сказаў мне: “Пусьці мяне, бо іначай заб’ю цябе”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Тады Саўл сказаў Мэлхоле: дзеля чаго ты так ашукала мяне і адпусьціла ворага майго, каб ён уцёк? І сказала Мэлхола Саўлу: ён сказаў мне: адпусьці мяне, інакш я заб'ю цябе.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 19:17
10 Крыжаваныя спасылкі  

І, калі прыбылі паслугачы Абсалома ў дом да жанчыны, яны спыталіся ў яе: «Дзе Ахімаас і Ёнатан?» І адказала ім жанчына: «Пайшлі адсюль да вады». І тыя, якія шукалі іх, калі не знайшлі, вярнуліся ў Ерузалім.


І зноў сказаў Асаэлю Абнэр: «Адступіся, бо буду змушаны прыбіць цябе да зямлі і тады не змагу падняць аблічча свайго перад Ёабам, братам тваім».


І сказаў Ахаб Іллі: «Ці ты знайшоў мяне, вораг мой?» А ён адказаў: «Знайшоў, бо ты запрадаўся, каб чыніць ліхое перад абліччам Госпада.


Тады Ірад, бачачы, што ён ашуканы магамі, раззлаваўся моцна і паслаў пазабіваць усіх дзяцей, што былі ў Бэтлехэме і ў яго ваколіцах ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, пра які выпытаў у магаў.


Дык ці ворагам стаўся я вам за тое, што казаў вам праўду?


Саўл жа паслаў паслугачоў, каб узялі Давіда, і ім сказала, што ён хворы.


І калі прыйшлі паслугачы, яны знайшлі балвана на ложку і скуру казіную на месцы галавы яго.


І загадаў цар паслугачам, якія акружалі яго: «Ідзіце і забіце святароў Госпада, бо рука іх з Давідам; ведаючы, што ён уцёк, яны не паведамілі мне». Паслугачы ж цара не хацелі падняць руку сваю на святароў Госпада.


Калі жанчына ўбачыла Самуэля, усклікнула моцным голасам і сказала Саўлу: «Чаму ты мяне падмануў? Бо ты — Саўл!»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы