І ўмацаваў Госпад царства ў яго руцэ, дый уся Юдэя давала дары Язафату; і нажыў ён бязмежныя багацці і вялікую славу.
ВЫСЛОЎІ 16:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Грэбуюць цары дзейнічаць бязбожна, бо трон умацоўваецца справядлівасцю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Агіда для валадара — учынкі бязбожныя, бо пасад умацоўваецца праведнасьцю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Агідная царам - дзея беззаконная, бо праўдай мацуецца трон. |
І ўмацаваў Госпад царства ў яго руцэ, дый уся Юдэя давала дары Язафату; і нажыў ён бязмежныя багацці і вялікую славу.
Валадар Магутны любіць суд. Ты ўстанавіў тое, што справядлівае, суд і законнасць учыніў Ты праз Якуба.
Цар у справядлівасці ўзвышае дзяржаву; чалавек, што прымае падарункі, разбурыць яе.
А той, які не ведаў і рабіў вартае кары, будзе пакараны меней. Ад кожнага, каму болей дадзена, болей спытаюць, і ад таго, каму многа даручана, болей патрабаваць будуць.
Бо брыдзіцца Госпад твой кожным, хто так робіць, і выракаецца кожнага несправядлівага.
І ўбачыў я адкрытае неба; і вось, белы конь; і на ім сядзеў Вершнік, называны Верны і Праўдзівы, і Ён справядліва судзіць і змагаецца.