ВЫСЛОЎІ 15:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад бязбожнікаў Госпад далёка, а размовы справядлівых Ён выслухае. Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАД далёка ад бязбожнікаў, але малітвы праведных Ён чуе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Далёка Гасподзь ад бязбожных, а малітву праведных чуе. |
Бо вось, тыя, што адступаюць ад Цябе, пагінуць. Выгубіш усіх, што адкінуліся ад Цябе на распусту.
Тады прызываць будуць мяне, а не выслухаю, рупліва шукаць мяне будуць, а не знойдуць мяне.
Але правіннасці вашы аддзялілі вас ад Бога вашага і грахі вашы засланілі аблічча Яго ад вас, каб вас не чуў.
Ведаем жа, што грэшнікаў Бог не слухае, а калі хто спахвальнік Бога і волю Яго выконвае, таго слухае.
Бо вочы Госпада – да справядлівых, і вушы Яго – да просьбаў іх; але аблічча Госпада супраць тых, што чыняць ліха».