ВЫСЛОЎІ 11:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Плод справядлівага — дрэва жыцця; і хто мудры — прыцягвае душы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Плод праведнага — дрэва жыцьця, і мудры здабывае душы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Плод праведніка - дрэва жыцьця, а мудры яднае душы. |
Якія ж будуць разумнымі, будуць ззяць, як ззянне неба, і тыя, што навучаць многіх справядлівасці, будуць, як зоркі ў векі вечныя.
Ужо жнец атрымоўвае плату і збірае плод на жыццё вечнае, каб і сейбіт, і жнец разам радаваліся.
Што ж можа быць нашаю надзеяй, або радасцю, або вянком славы – ці ж не вы перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыход Яго?
ведаць павінен, што той, хто навярнуў грэшніка з аблуднай дарогі яго, збавіць душу ад смерці ды пакрые многа грахоў.
Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам Я спажываць з дрэва жыцця, якое пасярод Божага раю.