І вывеў яго Бог вонкі і сказаў яму: «Глянь на неба і палічы зоркі, калі зможаш». І сказаў яму: «Такім будзе патомства тваё».
БЫЦЦЁ 49:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Скончыўшы даручэнні сынам сваім, паклаў ён ногі свае на ложку і сканаў, і быў далучаны да народа свайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) I скончыў Якуб загадваць сынам сваім, і палажыў ногі свае на ложак, і сканаў, і быў далучаны да народу свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І скончыў Якаў наказы сынам сваім, і згарнуў ногі свае ў ложак, і сканаў, і прылучаны быў да народу свайго. |
І вывеў яго Бог вонкі і сказаў яму: «Глянь на неба і палічы зоркі, калі зможаш». І сказаў яму: «Такім будзе патомства тваё».
І споўнілася гадоў жыцця Ізмаэля сто трыццаць сем гадоў; саслабеўшы, памёр ён і далучыўся да народа свайго.
І, саслабеўшы, памёр Абрагам у добрай старасці і ў шаноўным узросце, і, насычаны жыццём, далучыўся ён да народа свайго.
І, скончыўшы свой век, Ізаак памёр, і далучаны быў да народа свайго, стары і насычаны жыццём. І пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны яго.
І паклікаў Якуб сыноў сваіх, і сказаў ім: «Збярыцеся, каб мне абвясціць, што чакае вас у пазнейшых часах.
А потым даў ім загад, кажучы: «Я далучаюся да народа свайго; дык пахавайце мяне з бацькамі маімі ў пячоры Махпэла, якая знаходзіцца на полі Эфрона Хетыта,
А Элісей захварэў немаччу, ад якой і памёр. І прыйшоў да яго Ёас, цар Ізраэля, і плакаў перад ім, і казаў: «Айцец мой, айцец мой! Калясніца Ізраэля і коннік яго!»
Такім чынам, памёр Элісей, і пахавалі яго. А дружыны Мааба прыйшлі ў зямлю ў той самы год.
Праз веру Язэп, паміраючы, нагадваў аб выхадзе сыноў Ізраэля і даў даручэнне адносна сваіх касцей.
і да Царквы першародных, якія запісаны ў небе, і да Бога, Суддзі ўсіх, і да духаў справядлівых, што дасягнулі дасканаласці,