Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 35:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 І, скончыўшы свой век, Ізаак памёр, і далучаны быў да народа свайго, стары і насычаны жыццём. І пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 I супачыў Ісаак, і памёр, і быў далучаны да народу свайго, стары і насычаны днямі, і пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны ягоныя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 І выпусьціў Ісаак дух і памёр, і прыклаўся да народу свайго, калі ўжо быў стары і насычаны жыцьцём. І пахавалі яго Ісаў і Якаў, сыны ягоныя.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 35:29
13 Крыжаваныя спасылкі  

Ты, вось, пойдзеш да бацькоў сваіх у супакоі, у добрай старасці будзеш пахаваны.


І споўнілася гадоў жыцця Ізмаэля сто трыццаць сем гадоў; саслабеўшы, памёр ён і далучыўся да народа свайго.


Дык зненавідзеў Эзаў Якуба дзеля дабраславення, якім дабраславіў яго бацька, і сказаў у сваім сэрцы: «Калі пройдуць дні жалобы па бацьку маім, заб’ю Якуба, брата свайго».


У поце твару твайго будзеш есці хлеб, аж пакуль не вернешся ў зямлю, з якой ты ўзяты, бо ты пыл і ў пыл вернешся».


І калі сабраліся ўсе дзеці яго, каб суцішыць боль бацькі, не хацеў ён слухаць суцяшэнняў і казаў: «Са смуткам пайду за сынам маім у апраметную». І плакаў па ім бацька яго.


Але, калі засну з бацькамі маімі, вывезеш мяне з гэтай зямлі і пакладзеш у магілу продкаў маіх». Адказаў яму Язэп: «Зраблю я, як ты загадаў».


Там пахавалі яго і жонку яго, Сару, там пахаваны Ізаак з Рэбэкай, жонкай сваёй, там і Лія ляжыць пахаваная;


Скончыўшы даручэнні сынам сваім, паклаў ён ногі свае на ложку і сканаў, і быў далучаны да народа свайго.


І ўвойдзеш у магілу ў гадах саспелых, як ставіцца сноп пшаніцы ў час свой.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы