І зраблю нашчадкаў тваіх, як пясок зямлі. Калі хто з людзей можа палічыць пясок зямлі, тады і тваіх нашчадкаў зможа палічыць.
БЫЦЦЁ 47:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І абжыўся Ізраэль у Егіпце, гэта значыць, у зямлі Гашэн, і ўзяў яе на ўласнасць, і разрастаўся, і вельмі размножыўся. Біблія (пераклад А.Бокуна) I жыў Ізраіль у зямлі Эгіпецкай, у зямлі Гашэн, і мелі ўласнасьць у ёй, і пладзіліся, і памножыліся вельмі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І жыў Ізраіль у зямлі Егіпецкай, у зямлі Гесэм, і валодалі яны ёю, і пладзіліся, і вельмі памножыліся. |
І зраблю нашчадкаў тваіх, як пясок зямлі. Калі хто з людзей можа палічыць пясок зямлі, тады і тваіх нашчадкаў зможа палічыць.
Я дам табе разрастацца вельмі хутка, і выведу ад цябе народы, і будуць паходзіць ад цябе цары.
і размножу нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе, і дам тваім нашчадкам усе гэтыя землі. І ў тваім патомстве будуць дабраславёныя ўсе народы зямлі,
І будзе патомства тваё, як пыл зямлі, і ты распаўсюдзішся на захад і на ўсход, на поўнач і на поўдзень. У табе і ў нашчадках тваіх усе пакаленні зямлі будуць дабраславёныя.
І будзеце жыць разам з намі, зямля будзе для вас. Можаце на ёй жыць, рухацца вольна і купляць зямлю ва ўласнасць».
І сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Расці і размнажайся. Народ і мноства народаў з цябе будзе, валадары са сцёгнаў тваіх выйдуць.
І сказаў Ён яму: «Я — Бог, Бог бацькі твайго. Не бойся перабірацца ў Егіпет, бо вялікім народам зраблю Я цябе там.
А Язэп, па загадзе фараона, бацьку і братам сваім даў уладанне ў Егіпце ў найлепшым месцы — у зямлі Рамэсас,
Яна, паколькі не знайшла, дзе б адпачылі яе ногі, вярнулася да яго ў арку; бо воды пакрывалі яшчэ ўсю зямлю. Тады ён выцягнуў руку і, злавіўшы яе, забраў у арку.
І памножыў Ты сыноў іх, як зоркі на небе; ды ўвёў іх у зямлю, якую абяцаў бацькам іх, што ўвойдуць і будуць валодаць ёю.
Засвішчу ім і збяру іх, бо адкупіў іх, і стануць яны шматлікімі, як былі шматлікімі раней.
А, як набліжаўся час здзяйснення абяцання, якое Бог даў Абрагаму, народ разрастаўся і размнажаўся ў Егіпце,
У сямідзесяці душах перасяліліся бацькі твае ў Егіпет, а вось цяпер памножыў цябе Госпад, Бог твой, як зоркі на небе.
а ты скажы перад абліччам Госпада, Бога твайго: «Бацька мой быў вандроўны арамеец, прыйшоў аж у Егіпет і качаваў там у невялікай колькасці, а разросся ў народ вялікі, дужы ды незлічона шматлікі.