Вось сыны жонкі Эзава Агалібамы, дачкі Аны, сына Цыбэона, якіх яна нарадзіла яму: Ягус, і Ялам, і Корэ.
БЫЦЦЁ 36:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага сына Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Сэфо, князь Кенэз, Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Цэфо, князь Кеназ, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось старэйшыны сыноў Ісававых. Сыны Эліфаза, першародка Ісававага: старэйшына Тэман, старэйшына Амар, старэйшына Цэфо, старэйшына Кеназ, |
Вось сыны жонкі Эзава Агалібамы, дачкі Аны, сына Цыбэона, якіх яна нарадзіла яму: Ягус, і Ялам, і Корэ.
князь Корэ, князь Гатам, князь Амалек. Гэта князі Эліфазавы ў зямлі Эдом, яны — сыны Ады.
Вось сыны Агалібамы, жонкі Эзава: князь Ягус, князь Ялам і князь Корэ. Гэта князі Агалібамавы, жонкі Эзава, дачкі Аны.
Тады трое сяброў Ёва, пачуўшы пра ўсё ліха, што напаткала яго, прыйшлі, кожны са сваёй мясцовасці: Эліфаз Тэманіт, і Балдад Сугіт, і Зафар Нааматыт. І дамовіліся яны, каб разам прыйсці, наведаць яго і суцешыць.
Тады занепакоіліся князі Эдома, а ўладароў Мааба апанаваў страх, здранцвелі ўсе жыхары Ханаана.
Дзеля таго паслухайце намеры Госпада, якія вырашыў Ён адносна Эдома, і думкі Яго, якія мае Ён адносна жыхароў Тэмана: выцягнуць нават найменшых са статку, і спустошаны ў іх будуць пашы іх.
Адносна Эдома. Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Ці ўжо больш няма мудрасці ў Тэмане? Хіба згінула рада ў разумных і непатрэбнай сталася мудрасць іх?
дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: Я выцягну руку Маю супраць Ідумеі, ды вынішчу ў ёй людзей і жывёлу, і ператвару яе ў пустыню — ад Тэмана аж да Дэдана загінуць ад меча.
Бог прыйдзе з Тэмана, і Святы — з гары Паран. [Сэлах]. Слава Яго пакрывае нябёсы, і зямля поўная хвалы Яго.