І не апазнаў яго, бо касматыя рукі яго надавалі падабенства да старэйшага, і дабраславіў яго.
БЫЦЦЁ 27:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кажа: «Ці ты сын мой, Эзаў?» Той адказаў: «Я». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў: «Ці ты — сын мой Эзаў?» І ён сказаў: «Я». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў: ці ты сын мой Ісаў? Ён адказаў: я. |
І не апазнаў яго, бо касматыя рукі яго надавалі падабенства да старэйшага, і дабраславіў яго.
А ён кажа: «Прынясі мне з’есці, што ты ўпаляваў, сыне мой, каб дабраславіла цябе душа мая». І калі з’еў ён прынесенае, ён паднёс яму таксама віно. Пакаштаваўшы яго,
І кажа ёй цар: «Што за справу маеш?» Яна адказала: «Я, на жаль, удава, муж мой памёр.
Сказаў ён яму: «І я прарок, падобны да цябе; і анёл сказаў мне па загадзе Госпада, кажучы: “Вярні яго з сабою ў дом свой, і хай ён есць хлеб і п’е ваду”».
Агіднасць для Госпада — вусны лжывыя, а тыя, што робяць сумленна, — падабаюцца Яму.
надоўга адхілі ад мяне марнасць і хлуслівыя словы, не давай мне беднасці і багацця, толькі ўдзяляй мне штораз на пражыццё хлебны паёк,
Дык вось што павінны вы рабіць: кажыце праўду кожны блізкаму свайму і ў супакоі судзіце ў брамах вашых,
Дзеля таго, адкінуўшы падман, гаварыце праўду кожны свайму блізкаму, бо мы члены адзін аднаму.
І пачаў ён прыкідвацца шалёным перад імі; і біў у брамы, і цякла сліна на бараду яго.
І сказаў Давід святару Ахімэлеху: «Цар даручыў мне адну справу і сказаў: “Хай ніхто не ведае аб тым, з-за чаго я цябе пасылаю і што я табе даручаю”. Таму я вызначыў паслугачам тое і тое месца.
Пытаўся ж у яго Ахіс: «На каго нападалі вы сёння?» І Давід адказваў: «На Нагэб Юды, і на Нагэб Ерамээля, і на Нагэб кінэйскі».