БЫЦЦЁ 16:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады сказала Сараі Абраму: «Крыўдзіш ты мяне; я табе дала паслугачку сваю на ўлонне тваё, і яна, чуючыся, што пачала, пагарджае мною. Хай Госпад будзе суддзёю між мною і табой». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказала Сарай Абраму: «Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказала Сара Абраму: у крыўдзе маёй ты вінаваты; я аддала служанку маю ва ўтробу тваю; а яна, угледзеўшы, што зачала, пачала пагарджаць мною; Гасподзь хай будзе судзьдзя паміж мною і табою. |
Бог Абрагама і Бог Нахора хай рассудзіць паміж намі». І Якуб прысягнуў Тым, Каго з бояззю славіў Ізаак, яго бацька.
І цар Ёас забыўся пра міласэрнасць, якую аказаў бацька яго Ёяда яму, але забіў сына яго. Ён, паміраючы, казаў: «Хай бачыць Госпад і аддасць!»
Судзі мяне, Божа, і аддзялі справу маю ад народа несвятога; вырві мяне ад чалавека несправядлівага і хітрага.
і сказалі ім: «Хай бачыць Госпад вас і асудзіць, бо вы зрабілі, каб дух наш быў непрыемны для фараона і паслугачоў яго; і далі яму меч, каб забіваць нас».
«Знявага мая і цела маё на Бабілон!», — кажа жыхарка Сіёна. «А кроў мая на жыхароў Халдэі!» — кажа Ерузалім.
Такім чынам, не я грашу адносна цябе, але ты супраць мяне дзейнічаеш нядобра, абвяшчаючы мне несправядлівыя войны. Хай Госпад рассудзіць сёння справу між сынамі Ізраэля і сынамі Амона!”»
Хай Госпад будзе суддзёю і рассудзіць мяне і цябе, і хай убачыць і разбярэ справу маю, і вырве мяне з рукі тваёй».