але ўзышоў на дарогу цароў Ізраэля і дазволіў распуснічаць Юдэі і жыхарам Ерузаліма, успадкаемліваючы распусту дома Ахаба, і, звыш таго, забіў братоў сваіх, з дому бацькі свайго, лепшых за цябе:
АСІІ 1:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пачатак слова Госпадава праз Осію. Сказаў Госпад Осію: «Ідзі, вазьмі сабе жонку з блудніц і дзяцей з распусты, бо зямля, распусная і разбэшчаная, адварочваецца ад Госпада». Біблія (пераклад А.Бокуна) Пачатак слова ГОСПАДА праз Осію. І сказаў ГОСПАД да Осіі: «Ідзі, вазьмі сабе жанчыну распусную і дзяцей распусты. Бо распустаю распусьнічае зямля гэтая перад ГОСПАДАМ». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачатак слова Гасподняга Асію. І сказаў Гасподзь Асію: «ідзі, вазьмі сабе жонку блудніцу і дзяцей блуду; бо моцна блудадзеіць зямля гэтая, адступіўшыся ад Госпада». |
але ўзышоў на дарогу цароў Ізраэля і дазволіў распуснічаць Юдэі і жыхарам Ерузаліма, успадкаемліваючы распусту дома Ахаба, і, звыш таго, забіў братоў сваіх, з дому бацькі свайго, лепшых за цябе:
Бо вось, тыя, што адступаюць ад Цябе, пагінуць. Выгубіш усіх, што адкінуліся ад Цябе на распусту.
Два бо ліхоцці зрабіў народ Мой: пакінулі Мяне, крыніцу жывой вады, каб выкапаць сабе вадаёмы, вадаёмы разбітыя, якія не могуць трымаць вады.
Здаўна зламала ты ярмо тваё, парвала путы твае ды сказала: “Не буду служыць!” На кожным бо ўзгорку высокім і пад кожным дрэвам зялёным ты клалася, як блудніца.
Як жа ты кажаш: “Я не спаганеная, за Баалам я не хадзіла”? Паглядзі на свае паводзіны ў лагчыне, прызнайся, што ты зрабіла, спрытная вярблюдзіца, якая збочвае на шляхах сваіх.
Праз легкадумнасць чужаложніцтва свайго зняславіла яна зямлю і дапусцілася распусты з каменем і дрэвам.
і вызваленыя вашы будуць памятаць пра Мяне сярод плямёнаў, куды прывялі іх, палонных, бо Я скрышу іх сэрца распуснае і адыходзячае ад Мяне ды вочы іх, што распуснічаюць з ідаламі іх; і не будуць яны падабацца самім сабе дзеля злачыннасці, якой дапусціліся ва ўсіх агіднасцях сваіх;
І пойдзе яна за палюбоўнікамі сваімі, ды не дагоніць іх, і будзе шукаць іх, але не знойдзе, і скажа: «Пайду я і вярнуся да майго праўдзівага першага, бо тады намнога лепей мне было, як цяпер».
Вось жа, Госпад сказаў мне: «Ідзі яшчэ і палюбі жанчыну, каханую мужам, але чужаложную, як любіць Госпад сыноў Ізраэля, а яны глядзяць на чужых багоў і любяць аладкі з разынкамі».
Я знаю Эфраіма, ды Ізраэль не схаваны ад Мяне, бо цяпер ты, Эфраіме, пусціўся ў распусту, Ізраэль спракудзіўся.
І сказаў Госпад Майсею: «Вось жа, ты заснеш з бацькамі сваімі, а народ гэты паўстане, каб хадзіць распусна за чужымі багамі зямлі, у якую ўвойдзеце; тады пакіне ён Мяне і парушыць запавет, які Я заключыў з ім.
Вочы іх поўныя чужаложства і няспыннага граху, зводзяць яны душы хісткія; сэрцы іх апанаваны хцівасцю, яны – дзеці праклёну;
і на сваім чале мела напісанае імя: «Таямніца: Вялікі Бабілон, маці распусты і агіды зямлі».