Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 21:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 але ўзышоў на дарогу цароў Ізраэля і дазволіў распуснічаць Юдэі і жыхарам Ерузаліма, успадкаемліваючы распусту дома Ахаба, і, звыш таго, забіў братоў сваіх, з дому бацькі свайго, лепшых за цябе:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 а пайшоў шляхам валадароў Ізраіля і зрабіў распусьнікамі Юду і жыхароў Ерусаліму, як рабіў распусьнікамі [Ізраіля] дом Ахава; і братоў тваіх, дом бацькі твайго, якія былі лепшыя за цябе, ты забіў;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 а пайшоў шляхам цароў Ізраільскіх і ўвёў у заблуду Юдэю і жыхароў Ерусаліма, як уводзіў у заблуду дом Ахаваў, а яшчэ і братоў тваіх, дом бацькі твайго, якія лепшыя за цябе, аддаў сьмерці,

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 21:13
18 Крыжаваныя спасылкі  

І рабіў Амры ліхоту перад абліччам Госпада, і чыніў зло горш за ўсіх, якія былі перад ім;


І калі Ярам убачыў Егу, сказаў: «Ці ўсё добра, Егу?» А той адказаў: «Што добрага? Калі яшчэ працягваецца распуста Езабэлі, маці тваёй, і чараўніцтва яе!»


Акрамя таго, ён пабудаваў узгоркі на гарах Юдэі і дазволіў распуснічаць жыхарам Ерузаліма ды горшыў Юдэю.


вось, Госпад паразіць вялікім горам народ твой, сыноў і жонак тваіх ды ўсю маёмасць тваю;


Такім чынам, Ярам узяў уладу над царствам бацькі свайго; і, калі ўмацаваўся, забіў усіх братоў сваіх мечам, ды некаторых князёў Ізраэля.


І пайшоў дарогаю цароў Ізраэля так, як рабіў дом Ахаба; дачка ж Ахаба была яго жонкаю. І нарабіў ён ліха перад абліччам Госпада.


І пакінулі святыню Госпада, Бога бацькоў сваіх, і служылі слупам і ідалам, і дзеля гэтага граху ўзгарэўся гнеў Яго супраць Юдэі і Ерузаліма.


Не заключай пагаднення з людзьмі гэтых земляў, каб, калі будуць яны распуснічаць са сваімі багамі і складаць ім ахвяры, не запрасіў цябе хто-небудзь і каб ты не еў ахвяры іх.


Бо, вось жа, Госпад выйдзе са Свайго месца, каб караць разбэшчанасць жыхара зямлі супраць Яго. Тады зямля выявіць кроў сваю і не схавае больш забітых сваіх».


Гора таму, хто горад будуе на крыві і горад засноўвае ў злачыннасці.


І сказаў Госпад Майсею: «Вось жа, ты заснеш з бацькамі сваімі, а народ гэты паўстане, каб хадзіць распусна за чужымі багамі зямлі, у якую ўвойдзеце; тады пакіне ён Мяне і парушыць запавет, які Я заключыў з ім.


Не як Каін: ён быў ад ліхога і забіў брата свайго. А чаму яго забіў? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата яго – справядлівыя.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы