АМОСА 7:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а ў Бэтэлі болей не праракуй, бо гэта царская святыня і дом царства». Біблія (пераклад А.Бокуна) але ў Бэтэлі больш не спрабуй прарочыць, бо ён — сьвятыня валадара і дом валадарства». Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ў Вэтылі больш не прароч, бо ён - сьвятыня цара і дом царскі. |
І ўстанавіў ён свята ў восьмым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца, падобны да таго свята, якое святкавалася ў Юдзе. І сам узыходзіў на ахвярнік; зрабіў ён так у Бэтэлі, ускладаючы крывавую ахвяру цяльцам, якіх сам зрабіў; і паставіў ён у Бэтэлі святароў для ўзгоркаў, якія пабудаваў.
І калі Ерабаам стаяў на ахвярніку, каб кадзіць, прыйшоў тады чалавек Божы з Юдэі ў Бэтэль па загадзе Госпада;
І дапускаўся ён ліхога ў вачах Госпада; і не адвярнуўся ад усіх грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль.
Яны кажуць яснавідцам: «Не глядзіце!» А прадбачлівым прарокам: «Не прадказвайце нам тых рэчаў, якія праўдзівыя, але кажыце нам тое, што падабаецца, праракуйце нам падманныя рэчы.
Чаму праракаваў ты ў імя Госпада, кажучы: “Будзе дом гэты такі ж, як Сіло, і горад гэты апусцее, і не будзе ў ім жыхара”?» І ўвесь народ сабраўся вакол Ярэміі ў доме Госпада.
У дзень, калі буду караць праступкі Ізраэля, пакараю яго, а таксама ахвярнік у Бэтэлі, і адсечаны будуць рагі ахвярніка ды зваляцца на зямлю;
ды не шукайце Бэтэль, і не ўваходзьце ў Галгал, і не наведвайце Бээр-Сэбы, бо Галгал пойдзе ў няволю, а Бэтэль будзе нічым”.
А цяпер паслухай слова Госпада! Ты кажаш: “Не праракуй супраць Ізраэля і не прадказвай адносна дому Ізаака”.
І знішчаны будуць капішчы Ізаака, ды святыні Ізраэля будуць спустошаны, і пайду з мечам супраць дому Ерабаама”».
кажучы: «Хіба не забаранілі мы вам строга, каб вы не навучалі ў гэтае імя? А вось, вы напоўнілі Ерузалім вашаю навукай ды хочаце ўзвесці на нас кроў Гэтага Чалавека».
і, паклікаўшы Апосталаў і пабіўшы, сурова папярэдзілі, каб не прамаўлялі ў імя Ісуса, і адпусцілі іх.