Яны кажуць яснавідцам: «Не глядзіце!» А прадбачлівым прарокам: «Не прадказвайце нам тых рэчаў, якія праўдзівыя, але кажыце нам тое, што падабаецца, праракуйце нам падманныя рэчы.
АМОСА 2:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А вы назарэйцаў паілі віном, а прарокам забаранялі, кажучы: “Не праракуйце”. Біблія (пераклад А.Бокуна) А вы паілі назіраў віном і загадвалі прарокам, кажучы: “Не прарочце!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) А вы назарэяў паілі віном і прарокам загадвалі, кажучы: не прарочце. |
Яны кажуць яснавідцам: «Не глядзіце!» А прадбачлівым прарокам: «Не прадказвайце нам тых рэчаў, якія праўдзівыя, але кажыце нам тое, што падабаецца, праракуйце нам падманныя рэчы.
Дзеля таго вось што кажа Госпад адносна людзей з Анатоту, якія цікуюць на душу тваю ды кажуць: «Не праракуй у імя Госпада, і не памрэш у руках нашых».
І паставіў я перад сынамі дому рэхабітаў пасудзіны, напоўненыя віном, і келіхі, і сказаў ім: «Піце віно!»
А цяпер паслухай слова Госпада! Ты кажаш: “Не праракуй супраць Ізраэля і не прадказвай адносна дому Ізаака”.
“Не праракуйце!” Але яны праракуюць! “Не праракуйце гэтага, не дасягне нас ганьба!”
«Аб’яві сынам Ізраэля і скажы ім: “Калі мужчына або жанчына складуць зарок назіру, каб пасвяціць сябе Госпаду,
хай яны ўстрымаюцца ад віна і ўсяго, што можа ап’яніць; хай не п’юць яны воцату з віна і ўсякага іншага пітва, што выціскаецца з вінаграду; хай не ядуць свежага вінаграду і сушанага