АДКРЫЦЦЁ 17:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кажа ён мне: «Воды, што ты бачыў, дзе сядзіць распусніца, – гэта народы, і натоўпы, і плямёны, і мовы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кажа мне: «Воды, якія ты бачыў, дзе сядзіць распусьніца, — гэта плямёны, і натоўпы, і народы, і мовы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І кажа мне: воды, якія ты бачыў, дзе сядзіць блудадзейка, гэта людзі і народы, і плямёны і роды. |
Гэта кажа Госпад: «Вось жа, воды нахлынуць з поўначы, і будуць яны, быццам ручай, які разліўся, і зальюць зямлю і ўсё, што на ёй, горад і жыхароў яго, і будуць крычаць людзі, і загалосяць усе жыхары зямлі
Ты, што жывеш над вялікімі водамі, перапоўнены багаццямі, прыходзіць канец твой, мерка сквапнасці тваёй!
бо Госпад нішчыць Бабілон і сцішае ад яго гармідар вялікі, і зашумяць іх хвалі, як вялікія воды, і ўздымаецца плёскат іх.
воды вырасцілі яго, бяздонне ўзняло яго, рэчкі яго абцякалі кругом яго карані, ды ручаіны свае накіраваў да ўсіх дрэў палявых.
І кажа мне: «Ты павінен зноў прарочыць пра народы, пра плямёны, пра мовы і пра многіх цароў».
І многія з народаў, і пакаленняў, і моў, і плямён будуць аглядаць трупы іх тры дні і паўдня, а целаў іх не дазволяць пакласці ў магілу.
І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чар, і прамовіў да мяне, кажучы: «Падыдзі, пакажу табе знішчэнне вялікай распусніцы, што сядзіць над водамі многімі,
і спяваюць новую песню, кажучы: «Дастойны Ты ўзяць кнігу і адкрыць пячаткі яе, бо Ты забіты быў і адкупіў нас Богу Крывёю Тваёй з усякага пакалення, і мовы, і народа, і племя,