Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 51:55 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

55 бо Госпад нішчыць Бабілон і сцішае ад яго гармідар вялікі, і зашумяць іх хвалі, як вялікія воды, і ўздымаецца плёскат іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

55 бо ГОСПАД нішчыць Бабілон і сьцішае ў ім голас вялікі. І шумяць хвалі іхнія як воды вялікія, і ўздымаецца плёскат голасу іхняга.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

55 бо Гасподзь спустошыць Вавілон і пакладзе канец ганарыстаму голасу ў ім. Зашумяць хвалі іх як вялікія воды, пачуецца шумны голас іх.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 51:55
18 Крыжаваныя спасылкі  

Калі б не Госпад быў з намі, калі людзі паўсталі супраць нас:


Напэўна, вада затапіла б нас, ручай праплыў бы праз душу нашу;


Паклічу я Госпада, вартага хвалы, і буду збаўлены ад ворагаў маіх.


Ты — што ўмацоўваеш горы магуццем Тваім, апярэзаны сілаю.


Збаў мяне, Божа, бо падступіліся воды аж да горла майго.


Прадказанне Маабу. Замоўк Ар-Мааб, бо ноччу быў спустошаны. Замоўк Кір-Мааб, бо ноччу быў спустошаны.


Будуць шумець народы, як шум хвалістых водаў, і пасварыцца на яго Госпад, і ўцячэ далёка, і панясецца ён, як пыл горны ад ветру ды як віхура ў час навальніцы.


Сядзь моўчкі і ўвайдзі ў цемру, дачка халдэйская! Бо не назавуць цябе больш валадаркай царстваў.


І забяру Я ад іх голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, голас жорнаў і святло лямпы,


Нахлынула мора на Бабілон, і закрыла яго безліч хваль яго.


таму вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, Тыр, і зраблю, што пойдуць супраць цябе народы шматлікія, як накатвае мора хвалямі;


І будуць знакі на сонцы, і на месяцы, і на зорках, ды на зямлі нядоля народаў з-за тлуму, ды пошум мора і навальніц.


І кажа ён мне: «Воды, што ты бачыў, дзе сядзіць распусніца, – гэта народы, і натоўпы, і плямёны, і мовы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы