А Давід сядзеў паміж дзвюма брамамі; і вартаўнік, які хадзіў па даху брамы над мурам, падняўшы вочы, заўважыў, што нейкі мужчына бяжыць,
АБАКУМА 2:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На варце маёй стаяць буду і стану на вежы вартавой, і буду ўглядацца, каб убачыць, што скажа Ён мне і які дасць адказ на скаргу маю. Біблія (пераклад А.Бокуна) На варце маёй я стану, і ўзыйду на вежу, і буду выглядаць, каб убачыць, што Ён прамовіць да мяне і што Ён адкажа на скаргу маю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На варту маю стаў я і, стоячы на вежы, назіраў, каб даведацца, што скажа Ён ува мне, і што мне адказаць па скарзе маёй? |
А Давід сядзеў паміж дзвюма брамамі; і вартаўнік, які хадзіў па даху брамы над мурам, падняўшы вочы, заўважыў, што нейкі мужчына бяжыць,
І зневажалі сыны Ізраэля ўчынкамі ліхімі Госпада, Бога свайго, і пабудавалі сабе ўзгоркі ва ўсіх гарадах сваіх, ад вартавой вежы аж да ўмацаванага горада.
Такім чынам, вартаўнік, які стаяў на вежы ў Езрагэлі, убачыў дружыну Егу, калі ён ішоў, і закрычаў: «Бачу людзей». І Ярам сказаў: «Вазьмі конніка, і пашлі насустрач ім, і хай ён спытае, падышоўшы: “Ці ўсё добра?”»
Хто мне дасць слухача? Вось жа подпіс мой! Хай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,
Паслухаю, што кажа Госпад Бог, бо, напэўна, вясціць Ён мір народу Свайму, і святым Сваім, і тым, якія ўсім сэрцам навяртаюцца да Яго.
Накрываюць стол, засцілаюць абрусам, ядуць, п’юць. Падыміцеся, князі! Намасціце шчыт!
І закрычаў вартаўнік: «На вежы вартавой, Госпадзе, стаю заўжды ўдзень, і на варце сваёй я стаю па ўсіх начах;
«На мурах тваіх, Ерузалім, паставіў Я варту, увесь дзень і ўсю ноч, ніколі маўчаць не будуць». Вы, што прыпамінаеце Госпада, не маўчыце,
Сапраўды, справядлівы Ты, Госпадзе, калі б я спрачаўся з Табою; аднак жа, пра законнасць буду гаварыць я з Табою. Чаму шлях бязбожнікаў паспяховы? Добра ўсім крывадушнікам і злачынцам.
«І паставіў Я назіральнікаў над вамі: “Слухайце гукі трубы!” Але яны адказалі: “Не будзем слухаць!”
«Сын чалавечы, Я паставіў цябе вартаўніком над пакаленнямі Ізраэля; і пачуеш ты слова з вуснаў Маіх, і папярэдзіш іх у Маё імя.
Цябе ж, сын чалавечы, вызначыў Я на вартаўніка для дому Ізраэля. Дык ты, чуючы з вуснаў Маіх перасцярогу, перасцеражэш іх у Маё імя.
бо вы шукаеце доказаў на тое, ці гаворыць ува мне Хрыстос, Які не слабы адносна вас, але моцны ў вас.
каб аб’явіць ува мне Сына Свайго, каб я дабравесціў пра Яго сярод паганаў, не стаў я радзіцца з целам і крывёю