І захацеў Давід піць, і сказаў: «О, хто б даў мне вады напіцца са студні, што ў Бэтлехэме каля брамы!»
ІСУСА 19:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Катэт, і Наалол, і Сэмрон, і Едала, і Бэтлехэм: дванаццаць гарадоў разам з іх вёскамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) [Таксама] Катат, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Бэтлеем — дванаццаць гарадоў і вёскі іхнія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) далей: Катаф, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Віфляем: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі. |
І захацеў Давід піць, і сказаў: «О, хто б даў мне вады напіцца са студні, што ў Бэтлехэме каля брамы!»
Калі Явін, цар Асора, пачуў пра гэта, ён паслаў да Ёбаба, цара Мадона, і да цара Сэмрона, і да цара Ахсафа,
Такая ўласнасць пакалення сыноў Забулона па родах іх, гарады з іх навакольнымі вёскамі.
І Забулон не выгнаў жыхароў Кетрона і Наалола, і хананеі жылі між іх, і сталіся ў іх прыгоннымі.
Таксама быў адзін юнак у Бэтлехэме Юдэйскім з роду Юды; і быў ён левіт, і жыў там як чужынец.
І пайшлі яны разам, і прыйшлі ў Бэтлехэм. Калі яны ўвайшлі ў горад, узварухнуўся з-за іх увесь горад; і казалі жанчыны: «Гэта ж тая Наомі!»