Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ІСУСА 19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Ег 19

1 Другое жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Сымона паводле сем'яў іхніх. І спадчына іхняя была сярод спадчыны сыноў Юды.

2 І былі ў спадчыне іхняй Бээр-Шэва, Шэва, Малада,

3 Хацар-Шуал, Бала і Эцэм,

4 Эльталяд, Бэтул, Харма,

5 Цыклаг, Бэт-Маркабот, Хацар-Суса,

6 Бэт-Лебаот, Шарухен — трынаццаць гарадоў і вёскі іхнія.

7 Аін, Рымон, Этэр і Ашан — чатыры гарады і вёскі іхнія.

8 І ўсе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээру і Рамат-Нэгеву. Гэта спадчына пакаленьня сыноў Сымона паводле сем'яў іхніх.

9 Частка сыноў Сымона [ўзятая] са спадчыны сыноў Юды, бо частка сыноў Юды была вялікая для іх, і сыны Сымона атрымалі спадчыну сярод іх.

10 Трэцяе жэрабя выпала на сыноў Завулёна паводле сем'яў іхніх. Мяжа спадчыны іхняй сягала да Сарыду.

11 Мяжа іхняя ішла да мора, да Марэалу, і даходзіла да Дабэшэту, і аж да ручая, які насуп­раць Ёкнэаму.

12 Ад Сарыду паварочвала мяжа на ўсход у бок узыходу сонца аж да мяжы Кіслот-Табору, а адтуль ішла да Дабэрату і ўзьнімалася да Яфіі.

13 Адтуль мяжа пераходзіла на ўсход, у бок узыходу [сонца], да Гат-Хэфэру і да Эт-Кацыну, і выходзіла да Рымон-Мэтаару, да Нэі.

14 Далей мяжа ішла на поўнач каля Ханатону і сканчвалася ў даліне Іфтах-Эль.

15 [Таксама] Катат, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Бэтлеем — дванаццаць гарадоў і вёскі іхнія.

16 Гэта спадчына сыноў Завулёна паводле сем'яў іхніх, гарады іхнія і вёскі.

17 Чацьвёртае жэрабя выпала на сыноў Ісахара паводле сем'яў іхніх.

18 І былі ў межах іхніх Езрээль, Кесулот, Шунэм,

19 Хафараім, Шыон, Анахарат,

20 Рабіт, Кішыён, Эбэц,

21 Рэмэт, Эн-Ганім, Эн-Хада, Бэт-Пацэц.

22 І дасягала мяжа да Табору і Шахацымы, і Бэт-Шэмэшу і спынялася на Ярдане — шаснаццаць гарадоў і вёскі іхнія.

23 Гэта спадчына пакаленьня сыноў Ісахара паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

24 Пятае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Асэра паводле сем'яў іхніх.

25 І былі ў межах іхніх Хэлькат, Халі, Бэтэн і Ахшаф,

26 Алам-Мэлех, Амад і Мішаль, і даходзіла [мяжа] да Кармэлю на захадзе і да Шыхор-Лібнату,

27 і паварочвала на ўсход сонца да Бэт-Дагону, і дасягала Завулёна і лагчыны Іфтах-Эль на поўначы, і [ішла] праз Бэт-Эмэк і Нэель, і выходзіла да Кабулу з паўночнага боку.

28 [Таксама] Эброн, Рэхоў, Хамон і Кана аж да Вялікага Сідону.

29 І заварочвала мяжа да Рамы і аж да ўмацаванага гораду Тыру, і вярталася да Хосы, і спынялася пры моры. [А таксама] Махалеб, Ахзіў,

30 Умма, Афэк і Рэхоў — дваццаць два гарады і вёскі іхнія.

31 Гэта спадчына пакаленьня сыноў Асэра паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

32 Шостае жэрабя выпала на сыноў Нэфталі паводле сем'яў іхніх.

33 Мяжа іхняя ішла з Хэлефа і ад Элён-Бе-Цаананіму да Адамі-Га-Нэкебу і Ябнээлю, і да Лакуму, і сканчвалася пры Ярдане.

34 І заварочвала мяжа на захад да Азнот-Табору, а адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Завулёна з поўдня, Асэра — з захаду, а Юды — каля Ярдану з усходу.

35 Гарадамі ўмацаванымі ў іх былі Цыддым, Цэр, Хамат, Ракат, Кінэрэт,

36 Адама, Рама, Хацор,

37 Кадэш, Эдрэя, Эн-Хацор,

38 Ірон, Мігдал-Эль, Харэм, Бэт-Анат і Бэт-Шэмэш — дзевятнаццаць гарадоў і вёскі іхнія.

39 Гэта спадчына пакаленьня сыноў Нэфталі паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

40 Сёмае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Дана паводле сем'яў іхніх.

41 Межамі спадчыны іхняй былі Цора, Эштаол, Ір-Шэмэш,

42 Шаалабім, Аялон, Ітла,

43 Элён, Тымна, Экрон,

44 Эльтэке, Гібэтон і Баалат,

45 Егуд, Бэнэ-Бэрак, Гат-Рымон,

46 Мэ-Яркон, Ракон з мяжою каля Яфы.

47 І межы для Дана былі завузкія, і выйшлі сыны Дана, і ваявалі супраць Лешэму, і здабылі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і захапілі яго, і абжыліся ў ім, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.

48 Гэта спадчына пакаленьня сыноў Дана паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

49 І скончылі сыны Ізраіля дзяленьне зямлі, і сыны Ізраіля далі частку Егошуа, сыну Нуна, пасярод сябе.

50 Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА далі яму горад, і ён зажадаў Тымнат-Сэрах на гары Эфраіма. Ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім.

51 Гэта спадчына, якую па­дзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна, і галовы бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля, кідаючы жэрабя ў Шыло перад абліччам ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. І скончылі падзел зямлі.

Сачыце за намі:



Аб'явы