Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

СУДЗЬДЗЯЎ 12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 І вось пакліканыя мужчыны Эфраіма прыйшлі на поўнач і сказалі Яфтаху: «Чаму пайшоў ты ваяваць з сынамі Амона і не захацеў нас паклікаць, каб ішлі з табой? За гэта мы спалім дом твой разам з табою».

2 Ён адказаў ім: «Я і народ мой мелі вялікае змаганне з сынамі Амона, і клікаў я вас, каб вы мне дапамаглі, але вы не пажадалі зрабіць гэта.

3 Бачачы гэта, аддаў я жыццё сваё ва ўласныя рукі і пайшоў на сыноў Амона, і выдаў іх Госпад у рукі мае. Чым я заслужыў, што сёння вы падымаецеся ваяваць супраць мяне?»

4 І, сабраўшы да сябе ўсіх мужчын Галаада, ён ваяваў супраць Эфраіма. І пабілі мужчыны галаадскія Эфраім, бо той казаў: «Вы — уцекачы з Эфраіма; Галаад жыве пасярод Эфраіма і Манасы».

5 І занялі галаадцы броды на Ярдане, якімі эфраімцы маглі вярнуцца. І калі да броду прыбываў хто з ліку Эфраіма і казаў: «Прашу, дазвольце мне прайсці», — то галаадцы казалі яму: «Ці ты эфраімец?» Калі той казаў: «Не»,

6 пыталіся ў яго: «Тады скажы: “Шыбалет”», і ён адказваў: «Сібалет», бо не мог правільна вымавіць. І адразу ж бралі яго і забівалі каля самага броду на Ярдане. І загінула ў той час у Эфраіма сорак дзве тысячы.

7 І Яфтах Галаадзец судзіў Ізраэль шэсць гадоў, і памёр, і быў пахаваны ў сваім горадзе ў Галаадзе.

8 Пасля яго судзіў Ізраэль Абэсан з Бэтлехэма.

9 Ён меў трыццаць сыноў і столькі ж дачок, і пааддаваў іх замуж за свае межы; а адтуль прывёў трыццаць жонак для сваіх сыноў. Ён судзіў Ізраэль сем гадоў;

10 і памёр, і быў пахаваны ў Бэтлехэме.

11 Па ім судзіў Ізраэль Аялон Забулонец, і судзіў ён Ізраэль дзесяць гадоў;

12 і памёр ён, і быў пахаваны ў Аялоне ў зямлі Забулона.

13 Па ім судзіў Ізраэль Абдон, сын Ілеля з Паратона.

14 Ён меў сорак сыноў і ад іх трыццаць унукаў, якія ездзілі на сямідзесяці маладых аслах. І судзіў ён Ізраэль восем гадоў;

15 і памёр ён, і пахаваны быў у Паратоне, у зямлі Эфраім на гары Амалека.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы