Цяпер жа Госпад, Бог мой, даў мне супакой з усіх бакоў; няма супраціўніка і няма нападзення ліхога.
ІСУСА 15:47 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Азот разам з яго гарадамі і вёскамі, Газа з залежнымі ад яе гарадамі і вёскамі аж да ручая Егіпецкага і Вялікага мора, што з’яўляецца мяжою. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ашдод і гарады ягоныя, і вёскі ягоныя, Газа і гарады ейныя, і вёскі ейныя аж да ручая Эгіпецкага і Мора Вялікага, і абшар [вакол]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Азот, залежныя ад яго гарады і сёлы яго, Газа, залежныя ад яе гарады і сёлы яе, да самага патока Егіпецкага і вялікага мора, якое ёсьць мяжа. |
Цяпер жа Госпад, Бог мой, даў мне супакой з усіх бакоў; няма супраціўніка і няма нападзення ліхога.
Ён пабіў філістынцаў аж да Газы і яе межаў, ад вартавой вежы аж да ўмацаванага горада.
Нарэшце выйшаў ён, і ўступіў у бой з філістынцамі, і разваліў мур Гета, і мур Ябніі, і мур у Азоце. Таксама пабудаваў гарады ў краі Азота і філістынцаў.
Я ж пакладу межы твае ад Чырвонага мора аж да мора Філістынскага і ад пустыні аж па раку. Аддам у рукі вашыя жыхароў зямлі гэтай і выганю іх з вачэй вашых.
Вось якое было слова Госпада Ярэміі прароку супраць філістынцаў, перш чым фараон здабыў Газу.
Бо Газа будзе пакінута, і Аскалон апусцее, Азот апоўдні будзе выгнаны, і Акарон выкарчаваны будзе.
І анёл Госпадаў сказаў Піліпу, кажучы: «Устань і ідзі на поўдзень па дарозе, што ідзе з Ерузаліма ў Газу; яна пустая».
У той спосаб і авімаў, якія пражывалі ў паселішчах аж да Газы, выгубілі кафтарымы, якія прыбылі з Кафтора, каб пасяліцца на іх месцы.
Не пакінуў ён ніводнага чалавека з роду Анака ў зямлі сыноў Ізраэля, за выключэннем гарадоў Газа, і Гет, і Азот, — толькі ў іх яны засталіся.
ад Сіхора, што на ўсход ад Егіпта, аж да межаў Акарона на поўнач, зямля Хананейская, што падзяляецца паміж пяццю князямі філістынскімі з Газы, Азота, Аскалона, Гета і Акарона і гевеямі на поўдні;
і далей, праходзячы Асэмон, даходзіць да ручая Егіпецкага; будуць у яе выхады да Вялікага мора: гэта будзе мяжа паўднёвага боку для вас.