Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСУСА 11:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Не пакінуў ён ніводнага чалавека з роду Анака ў зямлі сыноў Ізраэля, за выключэннем гарадоў Газа, і Гет, і Азот, — толькі ў іх яны засталіся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 Не засталося [сыноў] Анака ў зямлі сыноў Ізраіля, толькі ў гарадах Газа, Гат і Ашдод яны засталіся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 не засталося ніводнага з Энакімаў у зямлі сыноў Ізраілевых, засталіся толькі ў Газе, у Гэце і ў Азоце.

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 11:22
19 Крыжаваныя спасылкі  

А здарылася па трох гадах, што два нявольнікі Сямэя ўцяклі да Ахіса, сына Маахі, цара Гета. І паведамілі Сямэю, што нявольнікі яго ў Геце.


Сталася ж па гэтых падзеях, што Давід пабіў філістынцаў, ды ўпакорыў іх, ды адабраў Гет і навакольныя мясцовасці яго ад філістынцаў,


Бэрыя ж і Сама былі кіраўнікамі родаў, што пражывалі ў Аялоне; яны выгналі жыхароў Гета.


Нарэшце выйшаў ён, і ўступіў у бой з філістынцамі, і разваліў мур Гета, і мур Ябніі, і мур у Азоце. Таксама пабудаваў гарады ў краі Азота і філістынцаў.


У год, у які ўвайшоў Тартан у Азот, калі паслаў яго Саргон, цар асірыйцаў, і ваяваў ён супраць Азота, і здабыў яго,


А Піліп апынуўся ў Азоце і, праходзячы праз усе гарады, абвяшчаў Евангелле аж да Цэзарэі.


У той спосаб і авімаў, якія пражывалі ў паселішчах аж да Газы, выгубілі кафтарымы, якія прыбылі з Кафтора, каб пасяліцца на іх месцы.


народам вялікім і высокім, сынамі Анака, якіх ты ведаеш і пра якіх ты чуў, якім ніхто не можа супрацьстаяць.


І Ешуа пакараў іх ад Кадэс-Барнэ аж да Газы, усю зямлю Госэн аж да Габаона,


І адсюль Калеб знішчыў трох сыноў Анака: Сэсая, і Ахімана, і Талмая з роду Анака.


ад Акарона аж да мора: усё, што знаходзіцца на баку Азота і вёсак яго,


Азот разам з яго гарадамі і вёскамі, Газа з залежнымі ад яе гарадамі і вёскамі аж да ручая Егіпецкага і Вялікага мора, што з’яўляецца мяжою.


Юда ўзяў таксама Газу і яе ваколіцы, Аскалон і Акарон з ваколіцамі іх.


пяць валадароў філістынскіх, а таксама ўсе хананеі, сідонцы і гівеі, што пражывалі ў гарах Лібана, пачынаючы ад гары Баал-Гэрмон аж да ўваходу ў Эмат.


І з лагера філістынцаў выйшаў асілак на імя Галіят з Гета, вышынёю ў шэсць локцяў і адну пядзь.


А філістынцы ўзялі каўчэг Божы і занеслі яго з Абэн-Эзэра ў Азот.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы