Яшчэ не вымавіў ён пра сябе гэтых слоў, аж вось Рэбэка, дачка Бэтуэля, сына Мілкі, жонкі Нахора, брата Абрагама, выйшла, маючы збан на плячы.
ІСАІ 65:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды будзе так: перш чым паклічуць, Я адкажу; калі яшчэ гаварыць будуць, Я выслухаю. Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца, што перш, чым яны паклічуць, Я адкажу ім, і калі яшчэ будуць гаварыць, Я ўжо выслухаю [іх]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І станецца, што раней чым яны паклічуць, Я адкажу; яны яшчэ будуць гаварыць, і Я ўжо пачую. |
Яшчэ не вымавіў ён пра сябе гэтых слоў, аж вось Рэбэка, дачка Бэтуэля, сына Мілкі, жонкі Нахора, брата Абрагама, выйшла, маючы збан на плячы.
А Ісая, сын Амоса, паслаў да Эзэкіі, кажучы: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Я пачуў тое, аб чым ты маліўся да Мяне адносна Санхэрыба, цара асірыйцаў”.
Дык выявіў я Табе правіну маю і не затаіў несправядлівасці сваёй. Я сказаў: «Вызнаю супраць сябе вінаватасць маю перад Госпадам». І Ты адпусціў бязбожнасць граху майго.
Будзе клікаць мяне, і Я выслухаю яго, у бядзе Я разам з ім, вырву яго і ўслаўлю яго.
Бо ты, народзе на Сіёне, які жывеш у Ерузаліме, плачаш [цяпер], ды не будзеш плакаць [заўсёды]; [як цяпер] літуецца, [так] і будзе літавацца над табою, на голас просьбы тваёй, як толькі пачуе, адкажа табе.
Бедныя і ўбогія шукаюць вады — і няма! Язык іх высах ад смагі. Я, Госпад, выслухаю іх, не пакіну іх, — Бог Ізраэля!
Тады будзеш прасіць — і Госпад выслухае, будзеш прызываць — і скажа: “Вось, Я тут!” Калі прымеш спаміж сябе ярмо і перастанеш пагражаць пальцам і гаварыць пераваротна,
Вось жа, рука Госпада не скарацілася, каб не магла зберагаць, ані вуха Яго не пагоршылася, каб не чула.
Ды сказаў мне: «Не палохайся, Даніэлю, бо ад першага дня, калі накіраваў ты сэрца сваё, каб зразумець і ўпакорыцца перад тваім Богам, словы твае былі выслуханы; і я прыбыў дзеля тваіх слоў.
і трэцюю частку правяду праз агонь і ачышчу іх, як чысціцца срэбра, і выпрабую іх, як выпрабоўваюць золата: ён будзе прызываць імя Маё, і Я выслухаю яго. Я скажу: “Гэта народ мой”; і ён скажа: “Госпад — Бог мой”.
І, калі яны памаліліся, задрыжала месца, на якім яны сабраліся, ды ўсе былі напоўнены Духам Святым і вясцілі слова Божае з адвагай.