ІСАІ 51:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ўкладу яго ў рукі тых, якія паніжалі цябе і казалі табе: “Нахіліся, каб мы прайшлі!” І падстаўляў ты спіну сваю як зямлю і як дарогу для тых, хто праходзіць». Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я дам яго ў рукі тых, якія прыгняталі цябе і казалі да душы тваёй: “Схіліся, каб мы прайшлі [па табе]!” І ты лажыў сьпіну тваю як зямлю і як вуліцу для тых, што праходзяць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і падам яго ў рукі катам тваім, якія казалі табе: «упадзі ніцма, каб нам прайсьці па табе»; і ты хрыбет твой рабіў як бы зямлёю і вуліцаю праходжым. |
Насадзіў Ты людзей на галовы нашы, прайшлі мы праз агонь і ваду, і вывеў Ты нас да палёгкі.
Як бо вы пілі на гары Маёй святой, так усе народы заўсёды піць будуць. І будуць піць яны, і ўсё вып’юць, і стануць яны, як бы іх не было.
І калі ўбачыць гэта непрыяцелька мая — засаромеецца, яна бо казала мне: «Дзе Госпад, Бог твой?» Вочы мае будуць глядзець на яе; цяпер будзе яна стаптана, як смецце на вуліцах.
«Вось, Я зраблю Ерузалім чашай п’янства для ўсіх народаў навокал. Гэта будзе ў час асады Ерузаліма.
Калі іх прывялі да яго, ён паклікаў усіх ізраэльцаў і сказаў кіраўнікам войска, якія былі з ім: «Хадзіце і пастаўце ногі на шыі цароў гэтых». Калі яны падышлі і паставілі ногі на шыі ляжачых,
А панадворак звонку святыні абміні і не мерай яго, бо ён дадзены паганам, і яны будуць таптаць горад святы на працягу сарака двух месяцаў.
І жанчына, якую ты бачыў, – гэта вялікі горад, які мае панаванне над царамі зямлі».