Такім чынам, яблыкі і галіны былі адно са стрыжнем, і ўсё было вычаканена з найчысцейшага золата.
ІСАІ 5:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо дзесяць батаў вінаградніку дадуць адзін бат, а трыццаць мер зерня дадуць тры меры. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо дзесяць моргаў вінаградніку дадуць адзін бат, а насеньне з гомару дасьць эфу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дзесяць дзялянак у вінаградніку дадуць адзін бат, і хомэр пасеянага зерня ўродзіць заледзьве эфу. |
Такім чынам, яблыкі і галіны былі адно са стрыжнем, і ўсё было вычаканена з найчысцейшага золата.
На зямлі народа Майго ўзыходзяць церні і калючкі, над усімі дамамі радасці, над вясёлым горадам:
І будзе ў той дзень так: кожнае месца, дзе будзе тысяча вінаградных лоз вартасцю тысячу срэбранікаў, стане калючкамі і цернем.
Спынілася радасць і пацеха ў садзе ў зямлі Мааба, і скончылася віно ў тоўчнях, ніколі больш выціскальнік вінаграду не заспявае звыклай песні.
Пагнілі зярняты пад сваімі скібамі; развалены гумны, разбураны свірны, бо высахла збожжа.
Калі Я знішчу хлеб, вашу падпору, тады пячы будуць дзесяць жанчын хлеб ваш у адной печы, і будуць выдаваць яго пад мерку, і вы будзеце есці і не наясцеся!
Калі хто ахвяруе і пасвяціць Госпаду поле з уласнай маёмасці, то ацэнка твая павінна быць паводле засеву: калі ў зямлю засяваецца трыццаць гамэраў ячменю — хай будзе ацэнена ў пяцьдзесят сікляў срэбра.
вы сееце многа і збіраеце мала; ясцё і не насычаецеся; п’яце і не п’янееце; апранаецеся і не саграваецеся; і той, хто працуе, каб зарабіць, кідае плату ў дзіравы мяшэчак!”
Калі прыходзілі да стога, што мог прыносіць дваццаць мер, было толькі дзесяць; калі прыходзілі да выціскальні, каб выціснуць пяцьдзесят мер, было дваццаць.
Вінаграднікі пасадзіш і будзеш даглядаць, а віна піць не будзеш, ды нічога з іх не збярэш, бо будуць паедзены чарвякамі.