ІСАІ 41:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я перамяню цябе, як бы малацільную цялежку новую, якая мае падвоеныя рады зубоў. Будзеш малаціць горы — і сатрэш іх, і ўзгоркі зробіш, быццам парахно. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, Я перамяню цябе ў малатарню новую, вострую, зубчастую, і будзеш ты малаціць і трушчыць горы, і ўзгоркі сатрэш у мякіну. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, Я зрабіў цябе спраўнаю малатарняю, новаю, зубчатаю; ты будзеш малаціць і пераціраць горы, і пагоркі зробіш, як мякіну. |
Будуць шумець народы, як шум хвалістых водаў, і пасварыцца на яго Госпад, і ўцячэ далёка, і панясецца ён, як пыл горны ад ветру ды як віхура ў час навальніцы.
О абмалот мой і сыны току майго! Што пачуў я ад Госпада Магуццяў, Бога Ізраэля, гэта вам паведаміў!
Бо не малоцяць чарнушкі піламі, ані па кмене не качаюць колам ад возу, але цэпам выбіваецца чарнушка, а кмен — палкаю.
І будзе, як пыл сыпкі, мноства тваіх ворагаў і, як рассыпаная мякіна, мноства крыўдзіцеляў.
Пустымі зраблю горы і ўзгоркі ды высушу ўсю зелень іх. Змяню рэкі ў астравы, а азёры асушу.
Бо гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Дачка Бабілона — як ток у час малацьбы на ім, яшчэ крыху — і прыйдзе на яе час жніва».
У гарах пачну я плач і галашэнне, а на пашах стэпавых — нараканне, бо яны спалены, таму ніводны чалавек не праходзіць і не чутна там голасу статкаў; ад птушкі паднебнай аж да жывёлы разбегліся, зніклі.
І зраблю Я зямлю пустыняй і пустэчаю, і яе пыха і вялікасць скончацца, і горы Ізраэля будуць бязлюдныя, так што ніхто там не будзе хадзіць;
тады зараз жа паламаны былі жалеза, гліна, медзь, срэбра і золата, ды сталі яны, як мякіна на таку летам, і падняў іх вецер, так што не застаўся па іх след; камень жа, які ўдарыў статую, стаў вялікай гарою і запоўніў усю зямлю.
Устань і малаці, дачка Сіёна! Бо рог твой зраблю з жалеза, і капыты твае зраблю з медзі, і скрышыш ты многія народы, і прысвяціш Госпаду набыткі іх, і багацці іх Госпаду ўсяе зямлі аддасі.
І рэшта Якуба будзе паміж народамі, паміж многімі плямёнамі, як леў сярод звяроў лясных і як ільвяня сярод статкаў авечых; ён, калі прыходзіць, і топча, і раздзірае, і няма такога, хто б уратаваў ад яго.
Хто ты, гара вялікая, перад Зарабабэлем? Будзеш раўнінай. І выкаціць ён знатны камень пры радасных воклічах: “Які прыгожы!”»
але ты пайдзі на гару, і высечы яе для сябе, і расчысці месца на пасяленне; і ты зможаш пашырыць межы твае, калі выганіш хананеяў, якія маюць жалезныя калясніцы і з’яўляюцца моцнымі».