Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСУСА 17:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 але ты пайдзі на гару, і высечы яе для сябе, і расчысці месца на пасяленне; і ты зможаш пашырыць межы твае, калі выганіш хананеяў, якія маюць жалезныя калясніцы і з’яўляюцца моцнымі».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 Але ты пайдзі на гару і выкарчуй лес, і будуць твае межы ягоныя. І ты выганіш Хананейцаў, хоць маюць яны калясьніцы жалезныя і хоць яны моцныя».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 і гара будзе твая, і лес гэты; ты расьцярэбіш яго, і ён будзе твой да самага канца яго; бо ты выганіш Хананэяў, хоць у іх калясьніцы жалезныя, і хоць яны моцныя.

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 17:18
18 Крыжаваныя спасылкі  

Так што адважна мы кажам: «Госпад – Успаможца мой, не збаюся, бо што зробіць мне чалавек?»


Дык што на гэта скажам? Калі Бог за нас, дык хто супраць нас?


Але ва ўсім гэтым атрымліваем перамогу праз Таго, Хто палюбіў нас.


і з вяршыні гары спускаецца мяжа аж да крыніцы вады Нэфтоа і вядзе да паселішчаў гары Эфрон, і заварочвае да Баалы, або Карыят-Ярыма.


І з гэтай мэтай вызначылі Кадэс у Галілеі на гары Нэфталі, і Сіхэм на гары Эфраім, і Карыят-Арбу, або Геброн, на гары Юды;


усе, што жывуць на гары ад Лібана аж да Мацэрэфота на захадзе, усе сідонцы. Я выганю і знішчу іх перад сынамі Ізраэля. Толькі жэрабем падзялі зямлю між сынамі Ізраэля ў спадчыну, як Я загадаў табе.


І сказаў Ешуа дому Язэпа, Эфраіму і Манасе: «Ты — народ вялікі і вельмі мужны; не будзе ў цябе адна толькі частка,


Быў адзін чалавек у Раматаіме-Цуфіце з гары Эфраіма, на імя Элькана, сын Ерахама, сына Элію, сына Тогу, сына Суфа, эфраімец.


І выйшла войска на раўніну супраць Ізраэля, і пачаўся бой у лесе Эфраіма.


Ды зламаўся лук іх, і аслаблі мышцы плечаў іх дзякуючы рукам Усемагутнага Якуба, дзякуючы імю Пастыра, Каменя Ізраэля.


Прыгажосць яго — як першароднага быка, і рогі яго — рогі адзінарога, імі забадзе народы аж да канца зямлі. Такая шматлікасць Эфраіма, і такія тысячы Манасы».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы