Ды зламаўся лук іх, і аслаблі мышцы плечаў іх дзякуючы рукам Усемагутнага Якуба, дзякуючы імю Пастыра, Каменя Ізраэля.
ІСАІ 40:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён дае знямогламу сілу, а кволаму моц павялічвае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён дае змучанаму сілу, а зьнямогламу павялічвае моц. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён дае стомленаму сілу і даруе зьнямогламу маладосьць. |
Ды зламаўся лук іх, і аслаблі мышцы плечаў іх дзякуючы рукам Усемагутнага Якуба, дзякуючы імю Пастыра, Каменя Ізраэля.
Бо ўсе яны нас страшылі, думаючы: «Змучаюцца іх рукі ад работы, і не скончаць». З гэтае прычыны тым больш умацаваў я рукі свае.
Госпад дасць сілу Свайму народу, Госпад дасць дабраславенне народу Свайму ў супакоі.
Не бойся, бо Я з табою: не збочвай, бо Я — Бог твой! Прыдам табе сілы і дапамагу табе, ды буду трымаць цябе Маёй правіцай справядлівай”.
Госпад Бог надзяліў мяне языком вымоўным, каб здолеў я падтрымаць таго, хто знямогся ў слове; кожную раніцу Ён абуджае, абуджае вуха маё, каб слухаў я Яго, як вучань.
Таму мы і не падаем духам, бо хоць наш чалавек, той, што звонку, знішчаецца, аднак той, што ўнутры, з дня на дзень аднаўляецца.
дужэючы ўсякай сілаю паводле магутнасці славы Яго ва ўсякай цярплівасці і велікадушнасці, з радасцю,
тушылі полымя агню, усцерагаліся смерці ад меча, ачуньвалі ад немачы, былі стойкімі ў баях, змушаючы ўцякаць дружыны ворагаў;
Тады Бог адкрыў скалу ля Лехі і выцекла адтуль вада. Напіўшыся вады, ён ажыў духам і набраўся сілы. Таму тое месца называюць Эн-Гакарэ да сённяшняга дня.