ІСАІ 30:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тысяча спалохаецца перад пагрозаю аднаго, а ад пагрозы пецярых будзеце ўцякаць, пакуль не застанецца вас [мала], як жэрдка на версе гары ды як след на ўзгорку. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тысяча [спалохаецца] пагрозы аднаго, ад пагрозы пяцёх будзеце ўцякаць, аж застанецца [рэшта] ад вас як тронак на вяршыні гары і як знак на ўзгорку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад пагрозы аднаго пабяжыць тысяча, ад пагрозы пяцёх пабяжыце так, што рэшта вас будзе як тычка на вяршыні гары і як харугва на пагорку. |
Галіны яго, павысыхаўшы, адломяцца, прыдуць жанчыны і папаляць іх. Бо гэты народ неразумны, таму не пашкадуе яго Той, Хто стварыў яго, і Хто ўфармаваў яго, не пашкадуе яго.
І, калі нават застанецца у ёй дзесятая частка, яна зноў будзе аддадзена на вынішчэнне; як тэрэбініт або як дуб, ад якіх, калі іх ссякуць, штосьці трывалае застаецца. Святым насеннем будзе тое, што застанецца пасля яго.
Нават калі б вы пабілі ўсё войска халдэяў, якія ваююць з вамі, так што засталіся б з іх адно параненыя, то і тады кожны з іх падняўся б са сваёй палаткі і падпалілі б гэты горад агнём”».
Скарэйшымі былі пераследнікі нашы за арлоў паднебных; яны гналіся за намі праз горы, цікавалі на нас у пустыні.
Я павярну аблічча Сваё на вас, і будзеце вы падаць ад ворагаў вашых, і будуць панаваць над вамі тыя, якія вас зненавідзелі, і будзеце вы ўцякаць, хоць ніхто не будзе гнацца за вамі.
А тым, якія з вас застануцца, Я папушчу страх у сэрцы іх у зямлі варожай. Будзе палохаць іх шум лятучага ліста так, што будуць уцякаць, як ад меча, і, хоць ніхто не будзе за імі гнацца, упадуць.
Пяцёра з вас прагоняць сотню чужынцаў, і сотня з вас прагоніць дзесяць тысяч. І будуць падаць ворагі вашы ад меча вашага.
У спрытнага не стане сілы ўцячы, ды дужы не адчуе сілы сваёй, а волат не ўратуе душу сваю;
Калі ж некаторыя галіны былі адламаны, а на іх месца ты быў прышчэплены, што быў аліўнай дзічкай, ты стаўся супольнікам соку і кораня алівы,
І аддасць цябе Госпад на паразу перад ворагам тваім; адной дарогай будзеш ісці на іх, а сямю дарогамі будзеце вы ўцякаць, і станеш ты страхоццем для ўсіх царстваў зямлі.
Ці мог бы адзін гнаць тысячу, а двое адганяць дзесяць тысяч? Ці няпраўда, што скала іх прадала іх, і Госпад выдаў іх?