ІСАІ 14:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будуць пасвіцца першародныя ўбогіх, і бедныя здаверана адпачнуць; і ўчыню Я, што корань твой памрэ ад голаду, і рэшткі твае павынішчу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І будуць пасьвіцца першародныя бедных, і ўбогія адпачнуць бясьпечна, а корань твой Я вымару голадам і выб’ю рэшту тваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады бедныя будуць накормлены, і ўбогія будуць пакоіцца ў бясьпецы; а той корань вымару голадам, і ён даб'е рэшту тваю. |
але судзіць будзе бедных па справядлівасці і будзе прымаць рашэнне па справядлівасці адносна ўпакораных на зямлі; і ўдарыць Ён зямлю дубцом вуснаў Сваіх, і заб’е духам вуснаў Сваіх бязбожніка.
І акажуць пакорныя радасць у Госпадзе, а найбяднейшыя з людзей будуць цешыцца ў Святым Ізраэлі;
Госпад прыйдзе на суд са старэйшынамі народа свайго, з князямі сваімі. «Гэта вы спустошылі вінаграднік, і нарабаванае ў беднага — у вашых дамах.
Чаму ж вынішчаеце вы народ Мой ды абліччы ўбогіх засмучаеце?» — кажа Госпад, Бог Магуццяў.
той будзе жыць на вышынях, умацаванні на скалах — сховішча яго, будзе задаволены хлебам, і вады яму хопіць.
А гэта будзе табе знакам: у гэтым годзе хай спажываюць тое, што змагло быць сабрана, і на наступны год — што само нарадзілася, а на трэці год сейце і жніце, закладайце вінаграднікі і ежце іх плады.
і пасвіцца будуць ягняты ў сваёй чарадзе, як на сваім выгане, і чужыя будуць харчавацца на руінах багатых.
Дзве рэчы спаткалі цябе, хто пашкадуе цябе? Спусташэнне і загуба, голад і меч, а хто пацешыць цябе?
А будзе ён бадзяцца па зямлі ў здзеку і галодны: а калі спазнае голад, будзе злавацца, пачне праклінаць цара свайго і Бога свайго.
І паглынае ён праваруч, але церпіць голад; з’ядае леваруч — і не наядаецца; кожны жарэ цела блізкага свайго: