ЁВА 8:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) на кучы камянёў скопяцца карані яго, і застанецца жыць ён сярод камянёў. Біблія (пераклад А.Бокуна) і ў купу камянёў запускаюцца карані ягоныя, і паміж камянёў ён вырас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) у крушню ўплятаюцца карані ягоныя, паміж камянямі ўрэзваюцца. |
Здаецца ён вільготным да таго, як узыдзе сонца, і ў садзе яго праб’ецца парастак яго;
Ды вось нават не пасаджаны, нават не засеяны, нават не закараніўся іх камель у зямлі; раптам дыхнуў на іх — і павысыхалі, і віхор, як салому, панясе іх.
З гэтай прычыны, як язык вогненны з’ядае салому і сена знішчаецца полымем, так корань іх будзе, быццам гніль, і квецень іх падымецца, як плясніна, бо адкінулі яны закон Госпада Магуццяў і словы Святога Ізраэлева зняважылі.
Яны – прыхаваная небяспека на вашых агапах, што банкетуюць у вас без страху і пасвяць саміх сябе; воблакі без вады, што ветрам гоняцца, дрэвы асеннія бясплодныя, двойчы мёртвыя, выкарчаваныя,