ЁВА 36:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён пакажа ім справы іх і злачынствы іх, што яны былі гвалтоўныя. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён паказвае ім учынкі іхнія і злачынствы іхнія, што яны памножыліся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык Ён паказвае ім на дзеі іхнія і на беззаконьні іхнія, бо яны памножыліся, |
Бо ў вуснах іх няма праўды, сэрца іх — пастка, горла іх — магіла адкрытая, робяць ліслівымі яны языкі свае.
Шчасны той чалавек, якога ўдасканальваеш Ты, Госпадзе, і паводле закону Твайго навучаеш яго,
Размножыліся, вось, беззаконні нашы перад Табою, і грахі нашы адкажуць за нас; бо злачынствы нашы — з намі ды пазнаём мы сваю заганнасць.
Закон жа прыйшоў пасля, так што злачынствы памнажаліся; а дзе памножыўся грэх, там празмерна памножылася ласка,
Вернае слова і вартае ўсякага прыняцця: Хрыстос Ісус прыйшоў на свет, каб збавіць грэшнікаў, з якіх я – першы,