А яны не паслухалі Яго, але былі падманутыя Манасам, так што дапускаліся ліха горш, чым народы, якіх вынішчыў Госпад перад абліччам сыноў Ізраэля.
ЁВА 34:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) хай не валадарыць чалавек бязбожны і не будзе ён пасткай для народа. Біблія (пераклад А.Бокуна) каб не валадарыў чалавек нягодны і ня быў ён пасткай для народу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб не цараваў крывадушнік на спакусу народу. |
А яны не паслухалі Яго, але былі падманутыя Манасам, так што дапускаліся ліха горш, чым народы, якіх вынішчыў Госпад перад абліччам сыноў Ізраэля.
Няўжо той, хто не любіць праўды, будзе мець уладу? Ці асудзіш ты Найсправядлівейшага,
Бо калі Ён будзе ў супакоі, хто асудзіць; а калі Ён схавае аблічча Сваё, хто можа Яго ўбачыць? Будзе гэта для народа і для аднаго чалавека;
Лепшая мудрасць, чым зброя ваенная, але адзін, калі ўчыніў грэх, шмат добрага знішчае.
Захаваў ты загады Амры і ўсе ўчынкі дому Ахаба і кіраваўся радай іх — дык Я выдам цябе на спусташэнне і жыхароў тваіх — на пасмяянне: і будзеце вы несці ганьбу сярод народаў».