ЁВА 28:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не зраўняецца з ёю тапаз з Этыёпіі, і не прыпадобніш яе да найчысцейшага золата. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня варты яе тапаз з Кушу, і золатам чыстым не ацэніш яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не раўняецца зь ёю тапаз Эфіопскі; чыстым золатам не ацэньваецца яна. |
І памясці на ім чатыры рады камянёў: у першым радзе хай будзе рубін, тапаз і смарагд,
І памясцілі на ім чатыры рады каштоўных камянёў: у першым радзе былі рубін, тапаз, смарагд;
Бо плод мой даражэйшы за золата і золата вышэйшага гатунку, а народжанае мною — за адборнае срэбра.
ты жыў у раскошы раю Божага, пакрывалі цябе ўсякія каштоўныя камяні; сардый, тапаз і яшма, хрызаліт і онікс, і берыл, і сапфір, і карбункул, і смарагд, і золата чаканнага гатунку былі ў цябе; у дзень нараджэння твайго былі яны прыгатаваны.
пяты – сардоніксам, шосты – сердалікам, сёмы – хрызалітам, восьмы – берылам, дзевяты – тапазам, дзесяты – хрызапразам, адзінаццаты – гіяцынтам, дванаццаты – аметыстам.